Свет33

Сваякі былога гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера сцвярджаюць, што яго на Кіпры забілі

Сям’я былога генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, які загінуў у студзені на Кіпры пры загадкавых абставінах, лічыць, што ён быў забіты, піша «Коммерсант». Старэйшыя сыны бізнэсмена і ягоная першая жонка звярнуліся ў паліцыю з патрабаваннем не выдаваць дазвол на пахаванне і правесці альтэрнатыўнае расследаванне.

Уладзіслаў Баўмгертнер

19‑гадовы Аляксандр і 24‑гадовы Раман Баўмгертнеры разам з маці Ірынай сумняюцца ў афіцыйнай версіі, паводле якой Уладзіслаў Баўмгертнер упаў са скалы падчас трэніроўкі па скалалажанні. Яны падалі ў органы ўнутраных спраў адпаведную заяву.

Сям’я бізнэсмена адзначае шэраг супярэчнасцяў: 7 студзеня, у дзень знікнення, Баўмгертнер нібыта паехаў на дзелавую сустрэчу і потым перастаў выходзіць на сувязь, хоць яго тэлефон заставаўся актыўным, а 8 студзеня з прылады адказвалі на ўваходныя паведамленні. Таксама 7 студзеня ён нечакана засяліўся ў гатэлі, хоць знаходзіўся ўсяго за гадзіну ад дома, а 8 студзеня пайшоў у паход, з якога не вярнуўся.

Акрамя таго, сям’я адзначае, што ў бізнэсмена былі праблемы з каленам і страх вышыні, што ставіць пад сумнеў афіцыйную прычыну смерці.

Цела Баўмгертнера знайшлі 14 студзеня ў цясніне на паўднёвым узбярэжжы Кіпра. Для апазнання правялі ДНК-экспертызу з-за моцнага пашкоджання цела. Афіцыйных даных аб прычыне смерці пакуль няма, расследаванне працягваюць паліцыя Кіпра і брытанская вайсковая база.

Тым часам іншыя сваякі бізнэсмена, у тым ліку апошняя былая жонка Баўмгертнера Юлія, настойваюць на крэмацыі. Пахаванне прызначана на 21 лютага на Траякураўскіх могілках у Маскве. Нягледзячы на заяву старэйшых сыноў, дазвол на выдачу цела ўжо атрыманы.

Раней Уладзіслаў Баўмгертнер ужо быў у цэнтры крымінальнага скандалу: у 2013 годзе ён быў арыштаваны ў Беларусі па абвінавачваннях у злоўжываннях падчас «калійнай вайны» паміж «Уралкаліем» і «Беларуськаліем», аднак справу потым закрылі.

На фоне яго знікнення на Кіпры адбылася яшчэ адна загадкавая смерць: 8 студзеня ў будынку пасольства РФ у Нікасіі знайшлі мёртвым супрацоўніка дыпмісіі Антона Панова — крыптографа, які меў сувязь са спецслужбамі. Афіцыйная версія — самазабойства.

Каментары3

  • Дзікпікавіч
    20.02.2026
    Мог бы спакойна сядзець у РБ
  • Ёсік
    20.02.2026
    Канешне забілі.
  • Вольга
    20.02.2026
    Болей харошых рэжымных рускіх усіх гатункаў - хутчэйшы канец рашкі.

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна19

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Талібы дазволілі мужчынам жаніцца з дзевяцігадовымі дзяўчынкамі36

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта29

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі8

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне20

Слаламны канал пад Мінскам будзе працаваць усё лета

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў110

Захісталася крэсла пад міністрам архітэктуры і будаўніцтва2

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве за 90 рублёў набыла расіянка22

Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна19

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць