Спорт22

54‑гадовы Ярамір Ягр заявіў пра магчымае завяршэнне кар'еры

Легендарны форвард паведаміў, што, імаверна, больш не згуляе ў хакей у афіцыйных матчах, піша hokej.cz.

Ярамір Ягр. Фота: фэйсбук «Кладна»

У гэтым сезоне хакеіст правёў 6 матчаў за «Кладна» ў чэмпіянаце Чэхіі і набраў 1 (0+1) выніковы бал. Для Яраміра гэта ўжо 38‑ы сезон у прафесійнай кар’еры.

«Заўзятары мяне больш не ўбачаць. Павінен адбыцца цуд. Бог павінен зрабіць мяне на пятнаццаць гадоў маладзейшым. Часам я катаюся. Але я набраў вагу падчас Алімпіяды. Нічога не рабіў, толькі еў і глядзеў тэлевізар, таму паправіўся на 4—5 кілаграмаў.

Фізічныя практыкаванні вельмі важныя, уся справа ў дысцыпліне. Найгорш, калі табе гэта не трэба. Але і прымушаць сябе — гэта жахліва. Я ўсё яшчэ падтрымліваю сябе ў форме, але не трэніруюся дужа шмат, каб гуляць», — сказаў Ярамір Ягр.

***

Ярамір Ягр нарадзіўся 15 лютага 1972 года ў Кладне. Дэбютаваў у прафесійным хакеі ў 1988 годзе за аднайменны клуб.

З 1990 па 2018 года гуляў у Нацыянальнай хакейнай лізе. У яго кар'еры былі «Пітсбург Пінгвінз», з якім стаў двойчы пераможцам Кубка Стэнлі, «Вашынгтон Кэпіталз», «Нью-Ёрк Рэйнджэрс», «Філадэльфія Флаерз», «Бостан Бруінз»,»Далас Старз», «Фларыда Пантэрз», «Нью-Джэрсі Дэвілз», «Калгары Флэймз».

Займае другое месца па балах у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ і пятае месца ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Займае чацвёртае месца ў гісторыі па колькасці праведзеных матчаў у чэмпіянатах НХЛ.

Тры факты пра Ягра ў НХЛ:

— з 1980‑га да 2021‑га ў кожным фінале Кубка Стэнлі гуляў хаця б адзін хакеіст, які быў партнёрам Ягра па камандзе;

— пакуль Ягр гуляў у лізе, Кіт Ткачак паспеў прайсці драфт, правесці 18 гадоў у НХЛ і выхаваць сына Мэцью, які прайшоў драфт у «Калгары» і стаў партнёрам Ягра па камандзе ў 2017-м;

— калі Ягр дэбютаваў у НХЛ, Internet Explorer яшчэ не існаваў. Калі Ягр завяршыў кар’еру ў НХЛ, Internet Explorer ужо не існаваў.

У 2011 годзе Ягр купіў клуб «Кладна», за які зноў выступае з 2019 года. Заўсёды гуляе ў джэрсі з нумарам 68 у памяць пра савецкую акупацыю Чэхаславакіі ў 1968 годзе.

Каментары2

  • Фларыда
    21.02.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Žvir
    21.02.2026
    Фларыда, jašče Avanhard (Akłachoma)...

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь4

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь4

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць