Свет

Чалавекам, якога застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа

Забітым каля рэзідэнцыі Трампа ў Мар-а-Лага аказаўся 21‑гадовы Осцін Марцін з Паўночнай Караліны. Ён працаваў у гольф-клубе і маляваў пейзажы, піша New York Post.

Прычым ён захапляўся маляваннем пейзажаў гольф-палёў.

У яго Instagram апублікавана серыя акварэляў і чорна-белых накідаў, большасць з якіх, відаць, адлюстроўваюць гольф-клуб Quail Ridge, размешчаны прыкладна за 15—20 міль на поўнач ад яго дома ў Камеране. Апошні допіс быў выкладзены тры дні таму.

Стрыечны брат Марціна апісаў хлопца як «ціхага чалавека, які баяўся зброі», і назваў яго выхадцам з сям’і перакананых прыхільнікаў Трампа.

Паводле яго слоў, Марцін працаваў у мясцовым гольф-клубе і з кожнага заробку накіроўваў грошы на дабрачыннасць.

Сям’я Марціна, мяркуючы па пастах у сацыяльных сетках, шукала яго з вечара суботы. Яго маці Меліса Марцін на сваёй старонцы паведаміла пра знікненне сына.

Учора паведамлялася, што мужчына ва ўзросце каля 20 гадоў быў застрэлены пасля таго, як ён, як сцвярджаецца, парушыў ахоўны перыметр маёнтка прэзідэнта Дональда Трампа Мар-а-Лага ў Палм-Біч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты1

Забойца з Краснаярска выйшаў з калоніі, згвалціў родную маці і замест суда пойдзе на вайну супраць Украіны21

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі сур’ёзныя разбурэнні на Воткінскім заводзе, дзе робяць «Іскандэры»8

Балтыйскае мора імкліва мялее — навукоўцы адзначаюць рэдкую кліматычную анамалію2

Памерла Ірына Зварыка

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі6

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць