Усяго патроху44

У які дзень самыя танныя авіяквіткі

І за колькі дзён лепш браніраваць пералёт, каб найбольш сэканоміць.

У дакладзе Expedia 2026 Air Hacks прыводзяць лайфхакі для падарожнікаў. Вось ключавыя моманты.

Пятніца — новы найлепшы дзень для браніравання. 

Пятніца таксама з'яўляецца самым танным днём для міжнародных пералётаў — прыкладна на 8% танней, чым нядзеля (самы дарагі дзень). Для паездак унутры ЗША самы танны дзень для палётаў — аўторак, што дазваляе зэканоміць да 14% у параўнанні з нядзеляй.

Самы танны месяц для палётаў — жнівень. Жнівень — найбольш бюджэтны месяц для міжнародных падарожжаў, калі тарыфы прыкладна на 29% ніжэйшыя, чым у снежні (сярэдняя эканомія складае 120 даляраў).

Аўторак — дзень з найменшай загружанасцю рэйсаў, а нядзеля — з найбольшай. Люты з'яўляецца самым спакойным месяцам для палётаў, у той час як ліпень — самым загружаным. Самыя спакойныя канкрэтныя даты — 25 лютага, 4 сакавіка і 18 лістапада, а пікавыя даты — 22 мая, 3 ліпеня і 29 жніўня.

Міжнародныя падарожнікі могуць зэканоміць у сярэднім 190 даляраў, забранзіраваўшы квіткі за 31—45 дзён да вылету, а не за паўгода. Для самых смелых падарожнікаў браніраванне за 8—14 дзён можа быць найбольш выгадным і даць сярэднюю эканомію ў 225 даляраў.

«Мікра-вакацыі» набіраюць папулярнасць. 24‑гадзінныя «мікра-адпачынкі» пачаліся як трэнд у TikTok, але ў 2026 годзе яны становяцца масавымі — чвэрць міленіялаў і прадстаўнікоў пакалення Z плануюць паляцець куды-небудзь усяго на суткі. Самымі папулярнымі кірункамі з'яўляюцца Таронта, Насау і Сан-Хуан.

Каментары4

  • %
    22.02.2026
    А куды летаць?
  • 0102
    22.02.2026
    MAGA, 700 тысяч беларусаў жывуць за межамі Беларусі. Як мінімум для іх гэта будзе карысная інфармацыя. І для тых у каго есць эўрапейскі візы. Не пра Мінск гаворка.
  • мясцовы2
    22.02.2026
    MAGA, [Рэд. Выдалена]. Пра 3 ліпеня бачыў?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай26

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі3

Макрон ацаніў тролінг Трампа Карлам ІІІ наконт французскай мовы ў ЗША4

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі1

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

У мінскім наземным транспарце запрацавалі кнопкі адкрыцця дзвярэй4

«Мы не пара»: Патап і Насця Каменскіх абвясцілі пра разрыў5

На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве чацвёра чалавек разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай. Яна адказала57

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай26

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць