Навука і тэхналогіі88

«Яндэкс Браўзер» аналізуе нават асабістыя паведамленні. Вось якія звесткі збіраюць браўзеры і чаму гэта важна

Карыстаецеся Chrome, Edge або Safari? Хутчэй за ўсё, яны ведаюць, дзе вы знаходзіцеся, што купляеце і чым хварэеце. Новае даследаванне паказала, што самыя папулярныя мабільныя браўзеры з'яўляюцца найбуйнейшымі збіральнікамі нашых прыватных даных, і гаворка не проста пра лічбы ў статыстыцы. Гэта наўпрост уплывае на нашы жыццёвыя рашэнні, бяспеку і нават цэны ў інтэрнэт-крамах.

Ілюстрацыйная выява, створаная Google Gemini

Эксперты Surfshark прааналізавалі палітыкі прыватнасці 15 папулярных мабільных браўзераў у Google Play Store.

У тройку галоўных антылідараў па зборы даных увайшлі «Яндэкс Браўзер» (збірае 25 тыпаў даных з 38 магчымых), Microsoft Edge (20) і Google Chrome (19). Яны адсочваюць гісторыю пошуку, лакацыю, фінансавую інфармацыю, фота і нават аўдыя.

Яндэкс адзначыўся тым, што збірае паведамленні ўнутры браўзера, хоць кампанія сцвярджае, што гаворка ідзе выключна пра чаты са службай падтрымкі. У Беларусі доля «Яндэкс Браўзера» — каля 15%.

На іншым баку знаходзяцца малапапулярныя браўзеры, арыентаваныя на прыватнасць карыстальнікаў. Паводле інфармацыі з Play Store, Brave, Tor і Mi Browser наогул не збіраюць даных карыстальнікаў. DuckDuckGo, Samsung Internet і Ecosia збіраюць мінімальную колькасць інфармацыі, напрыклад, толькі даныя пра ўзаемадзеянне з праграмай або справаздачы пра збоі.

Але збіраць даныя — гэта толькі палова бяды, бо некаторыя браўзеры яшчэ і перадаюць іх трэцім асобам для аналітыкі і таргетаванай рэкламы. Напрыклад, Microsoft Edge дзеліцца дакладным і прыкладным месцазнаходжаннем карыстальніка, а Yandex перадае плацежную інфармацыю. У спіс тых, хто дзеліцца вашымі данымі, таксама патрапілі Phoenix, Opera і Aloha.

Як гэта ўплывае на звычайных карыстальнікаў? Калі вы даяце згоду на збор даных, вы дэ-факта губляеце кантроль над уласным лічбавым жыццём. Вашы штодзённыя звычкі могуць выдаць надзвычай адчувальную інфармацыю: схаваныя праблемы са здароўем, фінансавы стан, палітычныя погляды ці нават асабістыя цяжкасці.

На аснове гэтага масіву карпарацыі ствараюць падрабязны лічбавы профіль, каб прадказваць вашыя паводзіны. Гэта дазваляе ім наўпрост маніпуляваць вамі: напрыклад, паказваць розныя цэны на адны і тыя ж тавары ў залежнасці ад вашага профілю, альбо прапаноўваць спецыфічны кантэнт, які можа паўплываць на вашыя рашэнні і меркаванні.

Акрамя псіхалагічнага і фінансавага ўздзеяння, бескантрольны абмен асабістымі данымі нясе і прамыя пагрозы вашай бяспецы. Калі кампанія, якая захоўвае ваш «лічбавы партрэт», сутыкнецца з хакерскай атакай, вашы сакрэты стануць здабыткам злачынцаў. Згодна са справаздачай IBM, менавіта асабістыя даныя карыстальнікаў былі самым частым тыпам інфармацыі, якая трапляла ў сетку падчас уцечак у 2025 годзе.

Новыя «разумныя» браўзеры з убудаваным штучным інтэлектам, якія цяпер набіраюць папулярнасць, напрыклад, Perplexity’s Comet ці праграма чат-бота ChatGPT, не вырашаюць праблему прыватнасці. Яны збіраюць гісторыі прагляду старонак і дакладную лакацыю, а таксама дзеляцца ідэнтыфікатарамі прылад з трэцімі асобамі.

Каб абараніць сябе і мінімізаваць лічбавы след, эксперты раяць кардынальна перагледзець свае звычкі: давайце браўзерам мінімум неабходнай інфармацыі і рэгулярна правярайце дазволы праграм у наладах тэлефона. Адключайце доступ да геалакацыі, мікрафона, камеры і кантактаў, калі гэта не з'яўляецца крытычна важным для працы. Таксама яны раяць карыстацца ўнікальнымі паролямі, уключаць двухфактарную аўтэнтыфікацыю (2FA) і не забываць своечасова абнаўляць браўзер.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • ха
    23.02.2026
    Советы в статье как будто написаны самим корпорациями)) где нет ни слова как удалить кэш и куки, включая весь контент и данные, которыми браузеры могут делиться. Совет один, не создавайте профили в браузерах, настройте автоматическое удаление всего по закрытию браузера. Потратьте 20 минут и пройдитесь по всем настройкам браузера чтобы отключить все ненужное и небезопасное, в том числе и сбор ваших данных.
  • Indrid Cold
    23.02.2026
    Атрымліваецца Firefox - гэта адзіны браўзер які не збірае за шмат дадзеных
  • Indrid Cold
    23.02.2026
    ха, Гэта не дапаможа - усе браўзеры збіраюць дадзеныя падчас карыстання. Тое што вы выдаліце іх пасля карыстання - нічога не дасьць, бо ўсё што была патрэбна высылаецца да закрыцця браўзера.
    Калі няма магчымасьці стрымаць высланне - гэта альбо не карыстацца інтэрнетам, альбо рабіць дадзеныя дрэннымі.

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць