Свет22

Балтыйскае мора імкліва мялее — навукоўцы адзначаюць рэдкую кліматычную анамалію

Балтыйскае мора ў лютым страціла 275 млрд тон вады — гэта рэдкая з’ява, выкліканая моцнымі ўсходнімі вятрамі і парушэннем цыркуляцыі паветра над Арктыкай.

Фота: vecteezy.com

У той час як узровень вады ў Сусветным акіяне працягвае павышацца, Балтыйскае мора ў пачатку лютага страціла каля 275 мільярдаў тон вады, а яго ўзровень апынуўся на 67 см ніжэй за сярэдні паказчык, зафіксаваны ў 1886 годзе, піша Еuronews. 

Паводле слоў Томаша Кіеўскага з Інстытута акіяналогіі Польскай акадэміі навук, хоць падобная сітуацыя не назіралася апошнія 140 гадоў, яна тлумачыцца атмасфернымі фактарамі. «Гэта яскравы прыклад уплыву змены клімату на навакольнае асяроддзе. Арктыка тут адыгрывае ключавую ролю», — адзначыў ён.

Чаму вада сыходзіць з басейна Балтыйскага мора, калі агульны ўзровень акіяна расце? Эксперты тлумачаць гэта спалучэннем моцных усходніх вятроў, зоны высокага ціску і адсутнасцю значных атмасферных франтоў.

«Працяглыя моцныя ўсходнія вятры выцеснілі водныя масы праз Дацкія пралівы ў Паўночнае мора, што прывяло да падзення ўзроўню вады ва ўсім басейне», — паведамілі ў Інстытуце акіяналогіі. Пакуль захоўваецца такая метэаралагічная канфігурацыя, вада «ўтрымліваецца» ў паўднёва-ўсходняй частцы басейнаў, а ўзровень лакальна зніжаецца.

Кіеўскі дадае, што такія з’явы — не доказ адсутнасці змяненняў клімату, а, наадварот, вынік складаных анамалій, выкліканых, у прыватнасці, раставаннем ледавікоў у Арктыцы.

«Сама змена клімату праяўляецца ў шматлікіх пагодных анамаліях, а не толькі ў агульным пацяпленні», — тлумачыць ён.

Паводле слоў даследчыка, масавыя адхіленні звязаныя з распадам палярнай віхуры — цыркуляцыі паветра ў верхніх пластах атмасферы, якая ўтрымлівае холад у Арктыцы.

«Маса халоднага паветра пачынае «разгерметызоўвацца», уплываючы на атмасферныя плыні, — кажа ён. — Мы жартам называем гэта эфектам адчыненай лядоўні: бо калі мы адчыняем лядоўню, то халоднае паветра вырываецца вонкі, і нам становіцца прахалодна».

Каментары2

  • Žvir
    22.02.2026
    Značyc hutčej prahrejecca, i možna budzie pačynac siezon raniej, čym zvyčajna. Ci nie ?
  • Хрыч
    23.02.2026
    Žvir, 我完全同意你的看法.

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная11

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

Човен не збіваюць, яго знаходзяць унутры дуба. Майстар на Палессі робіць унікальныя лодкі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная11

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць