Грамадства1111

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?

Беларусы памятаюць часы, калі паездка ў Польшчу па бытавую тэхніку была звыклым спосабам ашчаджаць. Тэлевізары, смартфоны і дробная бытавая тэхніка каштавалі прыкметна танней, а Tax Free дазваляў вярнуць частку кошту пакупкі. Зараз санкцыі і візавыя абмежаванні ставяць пад пытанне магчымасць такога выйгрышу. Тым не менш ахвотныя купляць тавары ў Польшчы засталіся. Выданне Most параўнала цэны папулярнай тэхнікі ў дзвюх краінах і высветліла, што рацыянальней набываць у Беларусі, а што мае сэнс увозіць з Польшчы.

Многія пазіцыі электронікі і бытавой тэхнікі ўваходзяць у санкцыйны спіс, іх нельга вывозіць у Беларусь. Гэта тычыцца плоскіх тэлевізараў, тэлефонаў, аўдыя– і відэаапаратуры і шэрагу іншых тавараў. Тым не менш, прыватныя асобы і баеры, якія возяць прадукцыю пад заказ, знаходзяць шчыліны, каб абысці абмежаванні. Напрыклад, заяўляюць электроніку як ужываную, разбіраюць яе і ўвозяць як часткі і гэтак далей. Пракансультаваўшыся з прадпрымальнікамі, якія выконваюць такія заказы, Most унёс у пералік параўнальных тавараў і пазіцыі, якія ахопленыя санкцыямі.

Тэлевізары

Тэлевізары традыцыйна былі адной з самых папулярных катэгорый для вывазу з Польшчы. Напрыклад, Samsung з дыяганаллю 50 цаляў, падтрымкай 4K UHD і Smart TV у беларускіх крамах прадаецца па 1499 рублёў, тады як у польскіх сетках каштуе 1799 злотых (прыкладна 1434 рублі — тут і далей пералік выкананы па курсах Нацбанкаў Беларусі і Польшчы на 26 лютага 2026 года).

На больш буйных і прасунутых мадэлях розніца больш заўважная. TCL 75QLED780K з дыяганаллю 75 цаляў, QLED-экранам і Google TV у Беларусі каштуе 3402 рублі, а ў Польшчы — 3499 злотых (прыкладна 2790 рублёў).

Паколькі тэлевізары ўваходзяць у пералік тавараў, на якія распаўсюджваюцца санкцыйныя абмежаванні, аформіць Tax Free не атрымаецца, а пры перасячэнні мяжы варта чакаць праблем. Але, як адзначае суразмоўца Most, які займаецца перавозкай тавараў, некаторыя пакупнікі ўсё ж спрабуюць правозіць такую электроніку, і «камусьці гэта ўдаецца».

Робаты-пыласмокі

Гэта таксама прывабны для беларусаў тавар. Напрыклад, Xiaomi Robot Vacuum 5 Pro у беларускіх крамах прадаецца прыкладна па 2899 рублёў, а ў Польшчы яго можна купіць па 2588 злотых (каля 2060 рублёў).

Са слоў суразмоўцы, які рэгулярна перавозіць тавары праз мяжу, пыласмокі па мытным кодзе не адносяцца да санкцыйных тавараў, «але ў кожнага мытніка сваё бачанне — хтосьці адпраўляе на разварот, хтосьці прапускае».

Буйная бытавая тэхніка

У групе посудамыйкі сярэдняга сегменту розніца ў цэнах таксама адчувальная. Whirlpool WIO 3T226 PFG у беларускіх крамах каштуе 1799 рублёў, а ў Польшчы — 1659 злотых (прыкладна 1322 рублі).

Афіцыйна посудамыйкі ўключаныя ў санкцыйныя пералікі. Тым не менш, паводле слоў суразмоўцы, некаторыя пакупнікі ўсё ж правозяць іх праз мяжу. Падобныя паведамленні сустракаюцца і ў прымежных чатах. «Асабіста бачыла, як шоперы на Брэст везлі», — напісала адна з удзельніц абмеркавання тэмы.

Духавую шафу BOSCH на польскіх маркетплэйсах можна купіць за 1629 злотых (каля 1300 рублёў). Аналагічная мадэль у беларускіх крамах каштуе 2399 рублёў.

Дробная тэхніка і смартфоны

А вось дробную бытавую тэхніку, напрыклад аэрагрыль HF-3030 магутнасцю 1500 Вт з васьмю праграмамі, прасцей купіць у Беларусі, дзе ён каштуе 299 рублёў. У Польшчы ён абыдзецца прыкладна ў тыя ж грошы — 349 злотых (каля 280 рублёў).

Apple iPhone 17 Pro з памяццю 256 GB папулярнага аранжавага колеру ў беларускіх крамах каштуе каля 5099 рублёў. У польскіх сетках, напрыклад MediaMarkt, цана складае 5599 злотых (каля 4460 рублёў).

Аднак смартфоны таксама ўваходзяць у санкцыйныя пералікі: пры спробе вывазу з Польшчы могуць быць праблемы.

Каментары11

  • Таможня
    26.02.2026
    Проклятый лукашенко-Валет для своего проклятого выводка возит всё: от одежки до телика, от смартфона до лекарств, от запчастей для Майбаха до запчастей для Боинга
  • З 1994
    26.02.2026
    Дакіравау́ся сіпаты вар'ят з трасучай дурной галавой
  • Прадпрыемства з Польшчы
    26.02.2026
    Тамака ( у ЭЗ) якасць лепшая у́ бытавой тэхніцы, чым зборка/пастау́кі на 3-сортныя рынкі ад гэтых жа кампаній

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць