Грамадства2424

Ці даваць Колю Лукашэнку дадатковую стыпендыю, будзе вырашаць яго маці і нявестка Ганна Сялук

Іх уключылі ў раду, якая размяркоўвае стыпендыі.

Фота: скрыншот відэа, sb.by

Каму з таленавітай моладзі выдзяляць дадатковыя стыпендыі і гранты са спецфонду Лукашэнкі, цяпер будзе вырашаць адзіная Рэспубліканская рада па падтрымцы адоранай моладзі. Гэта прадугледжана Указам ад 5 сакавіка. Раней такіх структур было чатыры. 

Старшынёй Рэспубліканскай рады прызначылі старшыню Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Караніка. Стала вядома, хто яшчэ ўвайшоў у склад.

Сярод імёнаў — Ірына Абельская (маці Мікалая Лукашэнкі і галоўная доктарка Рэспубліканскага клінічнага медцэнтру) і Ганна Лукашэнка (вядомая як Сялук, старшыня рады дырэктароў «Музычнай медыякампаніі»).

Уключылі таксама гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Вадзіма Гігіна, дырэктара Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алега Румо, старшыню аб'яднання «Веды» Аляксея Аўдоніна, першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка Аляксандра Ягорава.

У раду ўвайшлі таксама некалькі чыноўнікаў, прадстаўнікоў універсітэтаў, навукоўцаў.

Адзначым, што Коля Лукашэнка, які вучыцца на біяфаку БДУ, атрымлівае стыпендыю са спецфонду бацькі з першага курса. Цяпер малодшы сын Лукашэнкі на чацвёртым, апошнім, курсе. Калі ён вырашыць працягнуць навучанне ў магістратуры, ці даваць яму стыпендыю, будуць вырашаць у тым ліку яго маці і жонка брата. З улікам таго, што Лукашэнка абмяркоўваў стварэнне праграмы магістратуры паміж Пекінскім універсітэтам і БДУ, такі варыянт цалкам верагодны.

Каментары24

  • Луканомика
    11.03.2026
    Теща лукашенко когда жила, Валет ей постоянно пенсию повышал за счёт госбюджета
  • 3% у міня
    11.03.2026
    Пускай рэшают сваі, патаму што ані фсе „бабкі" Коле атдадут.
  • joker
    11.03.2026
    на ваніты цягне ад гэтых вырадкаў, хутчэй бы старэйшы ў труну лег, тады і гэтым можа па справядлівасці што вярнулася

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей9

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ9

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

Беларуса Льва Міхеева вызвалілі ў Арменіі пасля затрымання

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе35

Наталля Качанава прызналася, што ніколі ў жыцці не каштавала кавун29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць