Свет44

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі

Галоўнае нафтагазавае прадпрыемства Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco вядзе перамовы з украінскімі вытворцамі беспілотнікаў аб закупцы дронаў-перахопнікаў для абароны нафтапрамысловай інфраструктуры ад атак з дапамогай БПЛА, паведамляе The Wall Street Journal.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

Паводле інфармацыі крыніц выдання, гаворка ідзе мінімум пра дзве кампаніі — SkyFall і Wild Hornets, якія выпускаюць беспілотнікі-перахопнікі. Гэтыя апараты прызначаныя для фізічнага знішчэння варожых БПЛА альбо шляхам прамога тарану, альбо падрыву побач з цэллю.

Aramco імкнецца заключыць здзелкі як мага хутчэй, апярэджваючы інтарэсы дзяржаўных структур Саудаўскай Аравіі і рэгіянальных канкурэнтаў, уключаючы Катар.

Акрамя перахопнікаў, абмяркоўваюцца сродкі радыёэлектроннай барацьбы ад кампаніі Phantom Defense, здольныя глушыць каналы кіравання і навігацыі ворагаў.

Калі пагадненні будуць дасягнутыя, украінскія тэхналогіі могуць стаць часткай сістэмы абароны нафтапрадпрыемстваў і перапрацоўчых комплексаў Саудаўскай Аравіі.

Каментары4

  • Глузды каб кеміць а не трызнець
    13.03.2026
    Filipp , або ты троль, або невук, які не ведае як працуе любая вытворчасць у тым ліку і ў ваеннай сферы. І для чаго прадукцыя ў тым ліку і вайсковая прадаецца на экспарт - каб прыцягнуць болей капіталу, павялічыць вытворчасць, маштабаваць праекты, ды накіраваць сродкі на новыя разпрацоўкі ды R&D.
    Для Украіны такая ўгода азначае не толькі фінансавую падтрымку абароннага сектара, але і фактычнае стварэнне ваенна-тэхнічнага альянсу з адной з самых багатых краін свету.
  • Filipp
    13.03.2026
    Глузды каб кеміць а не трызнець, Вітаю цябе, а ты ведаеш, колькі Украіна вырабляе вайсковай прадукцыі і колькі яе прадае на экспарт, пад час гэтай вайны з прадвечным ворагам?
  • Глузды каб кеміць а не трызнець
    13.03.2026
    Filipp, усё ж такі глуздоў яўна бракуе. Перачытай яшчэ раз каментар вышэй, мо з другога разу дойдзе што дае экспарт, якія перавагі ў выглядзе прытоку фінансаў і падтрымкі абароннага сектара, што дазваляе павысіць аб’ёмы, маштабаваць вытворчасць, накіраваць сродкі на развіццё, R&D і гд.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам17

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам17

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць