Свет11

Аўстрыя адмовілася выдаць ЗША ўкраінскага алігарха праз беларускі дыпламатычны імунітэт

Аўстрыйскі суд канчаткова адмовіўся выдаваць ЗША ўкраінскага алігарха Дзмітрыя Фірташа. Падставай стаў яго дыпламатычны імунітэт, атрыманы дзякуючы статусу прадстаўніка Беларусі, піша Reform.news.

Дзмітрый Фірташ. Фота: AP Photo / Ronald Zak

Суд у Вене разглядаў гэтую справу з 2014 года. У 2024 годзе Вышэйшы зямельны суд пастанавіў, што экстрадыцыя немагчымая, бо з 2021 года Фірташ значыцца дарадцам пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене. У тым жа годзе ў арганізацыю ААН па прамысловым развіцці (UNIDO) была накіраваная нота, у якой паведамлялася пра яго прызначэнне прадстаўніком Беларусі.

Пракуратура Вены спрабавала абскардзіць гэтае рашэнне, але суд даў ёй чатыры тыдні на падачу апеляцыі замест двух, прадугледжаных законам. Пазней Вярхоўны суд прызнаў такое падаўжэнне тэрміну незаконным, і ў выніку пракуратура прапусціла тэрмін для абскарджання.

Рашэнне суда ўступіла ў сілу ў снежні 2025 года. Хоць Міністэрства замежных спраў Аўстрыі і UNIDO не надалі Фірташу афіцыйнай акрэдытацыі, суд палічыў, што дыпламатычныя ноты, накіраваныя беларускім пасольствам у 2021 годзе, аўтаматычна надалі яму дыпламатычны імунітэт. Суддзя падкрэсліў, што суд не абавязаны прытрымлівацца пазіцыі ўрада з-за прынцыпу падзелу ўладаў.

Фірташа затрымалі ў Аўстрыі ў 2014 годзе па запыце ЗША, але пазней вызвалілі пад заклад. Амерыканскія ўлады абвінавачваюць яго ў дачы хабару ў Індыі для атрымання дазволу на здабычу тытанавай сыравіны. З таго часу ён аспрэчваў магчымасць сваёй экстрадыцыі.

Каментары1

  • Янка
    13.03.2026
    Вельмі дзіўная трактоўка венскай канвенцыі. Звычайна дыпламатычна статус прызнаецца толькі пры ўмове папярэдняй акрэдытацыі будучага дыпламата ў МЗС краіны прызначэння. Па логіцы аўстрыйскага суда любы Чыкаціла можа атрымаць імунітэт толькі праз тое, што купіць дыпламатычны пашпарт у бананавага дыктатара ў любым Бандустане.

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць