Грамадства33

Пад Мінскам частку пахавальні Радзівілаў выкарыстоўваюць як склеп для бульбы

У вёсцы Анопаль пад Мінскам захаваўся ўнікальны гістарычны аб’ект — пахавальня Радзівілаў, які зараз часткова прыстасаваны пад месца для захоўвання бульбы. Пра гэта днямі расказала дзяржвыданне «Прысталічча», піша «Будзьма».

Pachavaĺnia Radzivilaŭ

Па гістарычных звестках, яшчэ з XII стагоддзя на месцы цяперашняга аднапавярховага дома ў цэнтры вёскі стаяў старажытны храм. У XVIII стагоддзі на яго аснове пабудавалі новы — вялікі, драўляны. Ён прастаяў да XX стагоддзя. Менавіта гэты касцёл заклалі Радзівілы. Насупраць яго размяшчаўся двухпавярховы панскі дом.

Род Радзівілаў валодаў сакрэтам муміфікацыі. Фамільны магільны склеп складаўся з некалькіх магільняў і займаў вялікую тэрыторыю пад зямлёй. Склеп служыў цэнтрам сістэмы падземных хадоў: яны вялі ад панскага дома да магільнага склепа і далей — да мясцовых могілак.

Пазней драўляны касцёл разабралі: планавалі перабудаваць яго ў цагляны, але перашкодзіла вайна. А тэрыторыю паступова пачалі забудоўваць мясцовыя жыхары.

«Падчас Першай сусветнай вайны на месцы панскай сядзібы адкрылі дзіцячы дом. Тады, у 20— 30‑я гады, магільні разрабавалі. А дзеці ўвесь час лазілі па падземных хадах і, кажуць, нават знаходзілі тамака каштоўныя камяні, — згадвае мясцовая жыхарка Ніна Карнішка. — У 1960‑я там знайшлі чэрап і ножкі ад труны. Артэфакты перадалі ў Крупіцкую школу для вывучэння на ўроках біялогіі».

Pachavaĺnia Radzivilaŭ
Над склепам мясцовыя надбудавалі адрыны для захоўвання бульбы

Затым, бліжэй да 1980‑х гадоў, дарослыя заўважылі, што дзеці занадта актыўна даследуюць падзямеллі, таму праходы вырашылі замураваць. Да нашых дзён захавалася толькі адно памяшканне — цэнтральнае.

Цяпер на месцы касцёла стаіць аднапавярховы жылы дом. На месцы панскай сядзібы — таксама жыллё. А пад зямлёй, як адзначаюць мясцовыя, суцэльная цэгла: калі пачаць капаць, ужо на паўметра рыдлёўка ўпіраецца ў мур.

«Хадзіць там страшнавата: глеба прасядае, здараюцца абвалы. Усюды на ўчастку за домам — на 50 сантыметраў углыб цэгла», — расказваюць вяскоўцы.

Частку тэрыторыі магільнага склепа мясцовыя жыхары прыстасавалі пад месца для захоўвання бульбы. А знойдзеныя на гэтым месцы артэфакты — старажытная цэгла, манеткі, аскепкі посуду і фрагменты фасада касцёла — беражліва захоўваюцца ў Анопальскім СДК.

Загадчык Сяргей Сахараў лічыць аб’ект важным для гісторыі краю. Ён хоча стварыць турыстычны маршрут: ад экспазіцыі ў Крупіцкім цэнтры культуры да старых могілак, дзе ўжо каля ста гадоў няма новых пахаванняў, і далей — да самага магільнага склепа.

Каментары3

  • %
    20.03.2026
    Гэта звычайная савецкая практыка, а мы як вядома працягваем жыць па-савецкі
  • Брэпсі
    20.03.2026
    Мабыць усё ж праўду некаторыя кажуць, што ВКЛ - гэта не нашая дзяржава, а палякі з літоўцамі былі акупантамі з чужой культурый?

    Дзякуй Богу, што Вільня не наша. Выканкамаўцы бы гару Гедыміна бы зьнеслі, як Менскае замчышча, а ад старога мяста пакінулі б некалькі будынкаў, як у Горадні, каб расейскія турысты ездзілі на "Эўропу" паглядзець.
  • патриоты хреновы
    20.03.2026
    Но зато как комментируют по белорусски, а картофель по русски

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць