Свет22

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк

Паводле інфармацыі выдання Axios, Дональд Трамп разглядае магчымасць узяць пад кантроль іранскі востраў Харк — ключавы пункт, праз які праходзіць каля 90% экспарту іранскай нафты. Гэта разглядаецца як адзін з варыянтаў ціску на Іран, каб аслабіць яго ўладу і дамагчыся разблакавання Армузскага праліва.

Востраў Харк. Фота: Wikimedia Commons

Сярод магчымых сцэнарыяў — як непасрэдная ваенная аперацыя з высадкай войскаў на востраве, так і марская блакада, каб не дапускаць туды танкеры. Канчатковае рашэнне пакуль не прынята, але ўлады ЗША ўжо абмяркоўваюць юрыдычныя і вайсковыя аспекты такіх дзеянняў.

«Прэзідэнт хоча, каб праліў быў адкрыты. Калі для гэтага яму прыйдзецца захапіць востраў Харк, гэта адбудзецца. Калі ён вырашыць ажыццявіць высадку на ўзбярэжжы, гэта таксама адбудзецца. Але рашэнне яшчэ не прынята», — заявіў Axios высокапастаўлены чыноўнік у адміністрацыі Трампа.

Адзначаецца, што перад магчымай высадкай амерыканскія сілы імкнуцца максімальна аслабіць вайсковыя магчымасці Ірана ў гэтым рэгіёне, каб зменшыць рызыкі для сваіх войскаў.

Раней ЗША ўжо наносілі ўдары па вайсковых аб’ектах на востраве, знішчыўшы іх, але не закрануўшы нафтавую інфраструктуру. Гэтыя дзеянні разглядаюцца як папярэджанне Ірану і адначасова падрыхтоўка да магчымай далейшай аперацыі.

Сам Трамп заяўляў, што ЗША пры жаданні могуць хутка знішчыць востраў, але пры гэтым адзначаў, што не паведамляе адкрыта пра магчымыя планы па накіраванні войскаў.

Таксама паведамляецца, што ЗША ўзмацняюць сваю вайсковую прысутнасць у рэгіёне: у найбліжэйшы час туды могуць быць перакінутыя дадатковыя сілы марской пяхоты, караблі і тэхніка, у тым ліку знішчальнікі F-35.

Каментары2

  • Янка
    20.03.2026
    Захопліваць амаль што плоскую выспу недалёка ад берага і не захапіць адпаведную частку берага - гэта адзначае зрабіць сабе выдатнай мішэнню.
  • Жвір
    20.03.2026
    Янка, ды гэта дэза нейкая.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць