Аўто66

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч

У Беларусі ў продажы ўсяго тры «пяцёркі» гэтага пакалення.

Фота: drive2.ru карыстальніка antonn-1980

З 2014 года ў адных руках

Пяцёрка ў кузаве E12 — гэта першае пакаленне BMW 5-серыі. Мадэль выпускалася з 1972 па 1981 год. Машына, якую прадаюць у Мінску, 1979 года выпуску, то-бок ужо рэстайлінгавая.

Пад капотам у гэтай 525‑й бензінавы матор аб'ёмам 2,5 літра магутнасцю 150 к. с., што для канца 1970‑х даволі шмат. Працуе ён у пары з АКПП.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Просяць за машыну 25 200 даляраў. Знешне выглядае яна вельмі прыстойна, але апісанне ў аб'яве адсутнічае. Праўда, даведацца пра гісторыю гэтага аўто не складана, бо прадавец актыўна вёў бартавы журнал на сайце drive2.ru. 

Фота: av.by

У цяперашняга ўласніка гэтая машына з лета 2014 года. І з першых публікацый становіцца зразумела, што перад намі не капсула часу, а звычайная старая BMW, якую беларускі энтузіяст старанна аднаўляў сваімі рукамі. Прычым патраціў на гэта не адзін год.

Фота: скрыншот з сайта drive2.ru

«З першага погляду машынка была дагледжаная і дастатковая камплектная, але пасля разборкі высветлілася, што будзе над чым папрацаваць», — такімі былі першыя ўражанні ўласніка ад набытага аўто.

Так машына выглядала пасля разборкі. Фота: drive2.ru карыстальніка antonn-1980

Каб адрэстаўраваць аўтамабіль, яго разабралі да апошняга вінціка.

Так машына выглядала ўжо пасля рэстаўрацыі. Фота: drive2.ru карыстальніка antonn-1980

Праект даўжынёю 10+ гадоў

З бартавога журнала дакладна не зразумела, колькі гадоў няспыннай працы пайшло на рэстаўрацыю, але вядома, што ад пачатку да першага выезду ў свет прайшло больш 10 год.

Праз два гады пасля куплі, летам 2016 года, кузаў ужо быў пафарбаваны, але цалкам голы. 

Фота: скрыншот з сайта drive2.ru

Толькі ў лютым 2025 года ў бортжурнале аўто з'явілася чарговая справаздача, дзе гаварылася пра завяршэнне зборкі рухавіка і чаканне цёплага сезону, каб пакатацца на рэтра-BMW.

Ужо ў красавіку 2025 года ўласнік справаздачыўся, што аўто праехала першыя 500 кіламетраў, а ўжо летам мінулага года машына ўпершыню ўдзельнічала ў рэтра-выставе.

Фота: drive2.ru карыстальніка antonn-1980

Цяпер жа чалавек, які патраціў больш за 10 гадоў на аднаўленне аўто, выставіў яго на продаж.

Каментары6

  • і
    17.03.2026
    "сышло" - это "харок" ... які вельмі пахучы )
  • Ёсік
    17.03.2026
    Не можа масавы аўто прэтэндаваць на вялікія грошы. Каму ён патрэбны, адкажыце, калі ласка.
  • Ну і назва!!!
    17.03.2026
    Пры чыі тут "часы Машэрава"? Можна падумаць, што ў часы гэтага русіфікатара - меліяратара такі самаход быў даступны каму заўгодна.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі2

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры27

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання20

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі2

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць