Свет

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пажар на прамысловым аб’екце ізраільскага канцэрна Elbit System у чэшскім горадзе Пардубіцы, які займаецца вытворчасцю БПЛА, сродкаў РЭБ і сістэм ваеннай падрыхтоўкі, разглядаецца ўладамі краіны як магчымы наўмысны акт, звязаны з экстрэмісцкай дзейнасцю, паведамляе выданне denikn.cz.

Фота: Чэшская паліцыя

Інцыдэнт адбыўся ўначы: загарэўся склад на тэрыторыі прадпрыемства, пасля чаго агонь перакінуўся яшчэ на адзін будынак. Пажарнікам удалося ўзяць сітуацыю пад кантроль, і, паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.

Асаблівую ўвагу ўладаў выклікала тое, што ў медыя з’явілася заява невядомай групоўкі, якая назвала сябе «Фракцыя землятрусу». Яна сцвярджае, што стаіць за падпалам і тлумачыць свае дзеянні пратэстам супраць вытворчасці зброі на гэтым прадпрыемстве, нібыта прызначанай для Ізраіля.

Міністр унутраных спраў Чэхіі адзначыў, што існуюць прыкметы, якія могуць сведчыць пра тэрарыстычны характар здарэння. Таму было прынята рашэнне стварыць крызісны штаб для каардынацыі дзеянняў, а таксама сабраць спецыяльную групу з удзелам разведкі, якая ацэніць узровень пагрозы і магчымыя наступствы.

Пакуль, паводле ўладаў, няма звестак пра непасрэдную небяспеку для жыхароў. Тым не менш сітуацыя знаходзіцца пад пільным кантролем, бо гаворка можа ісці пра арганізаваныя дзеянні з палітычнымі або ідэалагічнымі матывамі.

Кампанія LPP Holding, якой належыць аб’ект, пацвердзіла факт пажару і заявіла, што цалкам супрацоўнічае са следствам. Цяпер спецыялісты высвятляюць дакладныя прычыны ўзгарання і правяраюць, ці сапраўды гэта быў наўмысны падпал.

Прэм’ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш 20 сакавіка павінен быў прыняць удзел у дэбатах з венгерскімі журналістамі, блізкімі да кіруючай партыі «Фідэс», у Будапешце. Аднак пасля таго, як стала вядома, што ў Пардубіцах мог адбыцца тэракт, ён тэрмінова вярнуўся ў Прагу і склікаў пасяджэнне Рады дзяржаўнай бяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты17

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакуе: гараць НПЗ у Яраслаўлі, завод у Растове-на-Доне, станцыя ў Пермі. СПА працуе пад Масквой5

Вызначыліся фіналісты Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

Самая шчаслівая краіна ў свеце апынулася ў лідарах па смяротнасці ад наркотыкаў10

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву6

Кучынскі: Падчас візіту Ціханоўскай у Арменію беларускія ўлады спрабавалі задзейнічаць механізмы міжнароднага вышуку7

Двух былых міністраў абароны Кітая прыгаварылі да смерці. Перад самым арыштам аднаго з іх расхвальваў Лукашэнка

Беларускага прызёра Алімпіяды ў Парыжы злавілі на допінгу1

Расійскі ўрад прапанаваў перагледзець правілы легалізацыі расіян у Беларусі4

Мак.by прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты17

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць