ЗША і Ізраіль нанеслі ўдар па заводзе па ўзбагачэнні ўрану ў іранскім Натангу
ЗША і Ізраіль раніцай 21 сакавіка нанеслі ўдар па комплексе ўзбагачэння ўрану ў іранскім горадзе Натанг, паведаміла арганізацыя па атамнай энергіі Ірана.

Ілюстрацыйнае фота: Satellite image (c) 2026 Vantor / Getty Images
«Паводле вынікаў тэхнічнай ацэнкі, уцечкі радыеактыўных матэрыялаў не адбылося, і небяспекі для жыхароў прылеглых раёнаў няма», — гаворыцца ў заяве арганізацыі ў сацсетцы Х.
Згодна з яе заявай, атака з’яўляецца парушэннем міжнароднага права і міжнародных абавязацельстваў, у тым ліку Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.
Ядзерны комплекс у Натангу знаходзіцца прыкладна за 250 км на поўдзень ад Тэгерана. На комплексе займаюцца ўзбагачэннем урану метадам газавага цэнтрыфугавання; там вырабляўся ўран з узроўнем узбагачэння да 60%.
Каментары
Брава Ізраіль ! 🇮🇱
Біс ! 🇧🇾