Кіно

Пітэр Джэксан анансаваў працяг «Уладара пярсцёнкаў»

Да Міжнароднага дня чытання Толкіна Warner Bros. падрыхтавала асаблівы анонс.

Фота: Albert L. Ortega/Getty Images

Рэжысёр «Уладара пярсцёнкаў» Пітэр Джэксан паведаміў, што разам з «асаблівым партнёрам» працуе над наступным фільмам пад працоўнай назвай «Уладар пярсцёнкаў: Цені мінулага».

Гэтым партнёрам аказаўся вядучы вячэрняга шоу Стывен Колбер. Колбер — даўні фанат Толкіна.

У размове з Джэксанам ён распавёў, што сюжэт яго фільма будзе заснаваны на раздзелах «Брацтва пярсцёнка», якія не ўвайшлі ў экранізацыю 2001 года.

«Вы ведаеце, што значаць для мяне гэтыя кнігі і вашы фільмы. Але я пастаянна перачытваў шэсць раздзелаў, якія вы так і не экранізавалі, і падумаў, што гэта магла б быць асобная гісторыя, — сказаў Колбер Джэксану.

У афіцыйным апісанні фільма такі сінопсіс: «Падзеі разгорнуцца праз чатырнаццаць гадоў пасля смерці Фрода, калі Сэм, Мэры і Піпін адправяцца ў невялікае падарожжа, каб паўтарыць частку таго самага паходу. У гэты час дачка Сэма, Элеанора, выявіць старую таямніцу, якая ледзь не пагубіла ўсіх герояў у мінулы раз».

Дата пачатку здымак пакуль невядомая.

Кінатрылогія «Уладар пярсцёнкаў» заснавана на аднайменным рамане Толкіна і складаецца з фільмаў «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка», «Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы» і «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля». Прадзюсарам, сцэнарыстам і рэжысёрам трылогіі выступіў Пітэр Джэксан. Фільмы выходзілі ў 2001‑2003 гадах.

Агулам тры фільмы былі намінаваныя на 30 прэмій «Оскар», з якіх атрымалі 17 узнагарод, што з’яўляецца рэкордам для кінатрылогій. «Вяртанне караля» (найлепшы фільм, найлепшы рэжысёр, сцэнар, музыка і песня) перамагло ва ўсіх катэгорыях, на якія было намінавана; яго «Оскар» за найлепшы фільм многімі быў успрыняты як заслужаная ўзнагарода ўсёй трылогіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму2

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць