Свет55

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў

Нягледзячы на фактычную блакаду Іранам Армузскага праліва, некаторыя судны ўсё ж такі праз яго праходзяць. Паводле звестак агенцтва Bloomberg, з часткі з іх Іран пачаў спаганяць да 2 мільёнаў даляраў за рэйс. Пры гэтым такі збор не мае афіцыйна замацаванай формы: ён выкарыстоўваецца выбарачна, а спосабы аплаты і валюта не раскрываюцца.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Altaf Qadri

Улады Ірана таксама разглядаюць магчымасць увядзення афіцыйнай платы за карыстанне пралівам і нават абмяркоўваюць уключэнне гэтага механізму ў будучыя міжнародныя дамоўленасці пасля завяршэння канфлікту. Аднак іншыя краіны Персідскага заліва выступаюць супраць, бо гэта робіць іх яшчэ больш залежнымі ад Ірана.

Пры гэтым іранскія танкеры працягваюць вывозіць сваю нафту.

Армузскі праліў мае ключавое значэнне для сусветнай эканомікі: праз яго праходзіць каля 20% паставак нафты і звадкаванага газу, а таксама транспартуюцца ўгнаенні, металы і іншыя тавары.

Каментары5

  • Жвір
    24.03.2026
    На колькі памятаю, TSS знаходзіцца ў межах аманскай часткі пратокі, і далей, па выхаде з TSS, як у бок Персіцкай затокі, так і да Індыйскага акіяну, флот можа праходзіць застаючыся па-за марскімі межамі Ірана. Дык якога хрэна Іран распухірыўся ? 100% гэта маскоўская йдэйка, мэта якой захаваць напружанасьць на ўваходзе ў ПЗ нават пасьля падпісаньня мірнай, як мяркуецца, дамовы з USA.
  • Вожык
    25.03.2026
    Жвір , а што случылась?)
  • Але ж
    25.03.2026
    Жвір , ідэйка, можа і крамлёўская, але рэалізацыя вашынгтонская. Да нападу на Іран ніхто трафік у Персідскай затоцы не чапаў.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»28

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў8

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу7

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»28

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць