Грамадства

Ад 20 да 55 капеек. Стала вядома, дзе ў Беларусі найвыгадней набываць бярозавік

У Беларусі ў 2026 годзе цэны на бярозавік амаль не змяніліся, але паміж рэгіёнамі розніца даволі значная — у некаторых выпадках у два разы, піша Telegraf.news.

Здымак ілюстрацыйны

Самы танны бярозавы сок — у Брэсцкай вобласці. Там у лясніцтвах яго можна купіць прыкладна па 20—23 капейкі за літр. Аднак калі браць на спецыяльных гандлёвых пляцоўках «Лясная хатка», то цана ўжо вышэйшая — каля 50—55 капеек.

У Віцебскай і Гомельскай абласцях цэны прыкладна аднолькавыя. У лясніцтвах — каля 42 капеек за літр, крыху даражэй у гандлёвых пунктах (каля 44 капеек), а ў фірмовых павільёнах «Лясная хатка» — да 55 капеек. Пры гэтым у Віцебскай вобласці танней, калі прыходзіць са сваёй тарай.

У Гродзенскай вобласці цэны крыху вышэйшыя: каля 44 капеек за літр у сваю ёмістасць. Калі купляць у бутэльках, атрымліваецца даражэй — напрыклад, 5 літраў каштуюць каля 4 рублёў.

У Мінскай вобласці і асабліва ў Мінску — самыя высокія цэны. У лясніцтвах — каля 42 капеек, у раённых цэнтрах — каля 48, а ў сталіцы — да 55 капеек за літр.

Такім чынам, найбольш выгадна купляць бярозавы сок непасрэдна ў лясніцтвах, асабліва ў Брэсцкай вобласці. Найдаражэй ён абыходзіцца ў гарадах, асабліва ў Мінску, і ў фірмовых гандлёвых пунктах «Лясная хатка».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?13

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі падлетак вядзе тыкток пра жыццё на хутары і сабраў амаль 400 тысяч падпісчыкаў1

Еўрапейскія краіны абмяжоўваюць выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для самалётаў, якія ваююць у Іране3

Супрацоўніцу Універсітэта культуры асудзілі за палітыку4

ЗША папрасілі Польшчу перакінуць на Блізкі Усход батарэю Patriot5

У Еўрасаюзе ўводзяць падатак на дробныя пасылкі з іншых краін2

У Грэцыі папярэдзілі пра дэфіцыт сыру фета, бо сталі масава хварэць авечкі1

На маршрут паміж Мінскам і Заслаўем вярнулі цягнікі Stadler

Сілавікі запатрабавалі ад былога палітзняволенага распіску, што ён не вернецца ў Беларусь3

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?13

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць