Грамадства22

Літовец паехаў наведаць сваякоў у Беларусь — яго арыштавалі і далі 15 гадоў. Кажуць, што за шпіянаж

Грамадзянін Літвы Міраславас Троцкіс (Міраслаў Троцкі) восенню 2024 года адправіўся ў Беларусь, каб наведаць сваякоў, але дадому не вярнуўся. Нядаўна яму прысудзілі 15 гадоў калоніі.

Міраславас Троцкіс. Фота з ягонага фэйсбука

Міраславасу Троцкісу 35 гадоў. Ён жыў у Вільні, у 2011 годзе скончыў Універсітэт Мікаласа Ромера (MRUni). У інтэрнэце ён заўжды падпісваўся як Міраслаў Троцкі лацінкай ці кірыліцай.

З адкрытых крыніц вядома, што літовец меў цесныя сувязі з Беларуссю. З допісаў у фэйсбуку вынікае, што ён ці то жанаты, ці то заручаны з беларускай, а таксама мае там сваякоў. І яшчэ з маладога ўзросту часта ездзіў у Беларусь.

У тэлеграме Міраслаў быў актыўны толькі ў чатах перасячэння мяжы. У маі 2024 года ён шукаў чалавека, які б пастаяў за яго ў чарзе на мяжы ў пункце пропуску «Шальчынінкай — Беняконі». У іншых сацсетках Міраслава таксама нічога, што рэпрэсіўнае беларускае заканадаўства магло б трактаваць як забароненае.

Увосень 2024 года мужчына чарговы раз паехаў у Беларусь, каб наведаць блізкіх. Падчас гэтай паездкі яго і затрымалі.

Суд над літоўцам адбыўся вясной 2026 года. 11 сакавіка Міраславу вынеслі суровы прысуд — 15 гадоў у калоніі. Ініцыятыва Dissidentby кажа, што акалічнасці справы яшчэ высвятляюцца, але, магчыма, гаворка вядзецца пра «шпіянаж».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Filipp
    31.03.2026
    "Літовец паехаў наведаць сваякоў у Беларусь — яго арыштавалі і далі 15 гадоў. Кажуць, што за шпіянаж"©
    Гандаль "шпіёнамі" не на нова для Лукі, аднаго якая бы японскага шпіёна ужо вярнулі, і гэтага таксама вернуць, дай Бог каб хутчэй.
  • Ну
    01.04.2026
    Канешне ж, шпіён. Германскай, белапольскай і японскай выведка. Ведаем, праходзілі амаль 90 гадоў таму. Кажуць летувісам, што лукашэнка вынайшаў машыну часу і вярнуўся туды, а яны не вераць..

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць