Свет2121

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек

Прэм’ер-міністарка Літвы Інгa Ругінене заявіла, што для магчымай сустрэчы з прадстаўнікамі Беларусі ўжо прызначаны адказны прадстаўнік. У той жа час яна падкрэсліла, што такая сустрэча магчымая толькі пры выкананні пэўных умоў з беларускага боку, паведамляе LRT.

Інга Ругінене. Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

«Мы, безумоўна, маглі б правесці гэтую сустрэчу, у нас ёсць адказны чалавек, прызначаны для гэтага, але мы выразна паслалі сігнал як нашым стратэгічным партнёрам, так і ўсяму грамадству, што мы маем і пэўныя ўмовы. Не можа быць так, што адзін бок рыхтуецца, а другі бок нічога не робіць», — цытуе Ругінене LRT.

Сярод асноўных патрабаванняў — спыненне пералётаў праз мяжу паветраных шароў, якія выкарыстоўваюцца для кантрабанды, вяртанне затрыманых грузавікоў без дадатковых выплат, а таксама недапушчэнне нелегальнай міграцыі.

Ругініене адзначыла, што без выканання гэтых умоў руху наперад не будзе, і Літва не бачыць дастатковай гатоўнасці да супрацоўніцтва з боку Мінска.

Раней прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл прапаноўваў арганізаваць сустрэчу без папярэдніх умоў і аднавіць транзіт угнаенняў праз Літву. Але літоўскі бок падкрэсліў, што ЗША не настойваюць на гэтым пытанні, а таму абмяркоўваць яго пакуль рана.

Таксама адзначаецца, што палітычны дыялог паміж краінамі магчымы толькі ў выпадку, калі Беларусь прадэманструе больш добразычлівыя дзеянні.

Каментары21

  • Світоюс, спіш?
    01.04.2026
    І ўжо нават кабанчыка прыглядзелі засмажыць Лукашэнку ў якасці подаці, так, Інга?
  • А колькі патужнасці было
    01.04.2026
    Хутчэй за ўсё пра ўсё ўжо дамовілся з лукой, цяпер рыхтуюць як прадаць гэта электарату і замежнікам каб не страціць твар
  • Беларус
    01.04.2026
    Не. Гэта аніякія не прадстаўнікі Беларусі. Бо сапраўдныя прадстаўнікі Беларусі былі выціснуты з Літвы ня так даўно ўласна літоўскім урадам, і месьцяцца зараз у Варшаве. А перамовы спадарыня Ругінене збіраецца весьці з прадстаўнікамі тэрарыстычнага прамаскоўскага рэжыма лукашэнкі. І выглядаць гэта будзе прыкладна, як калі б Літва вяла перамовы з пушыліным-пасечнікам з так званай ЛДНР. Але тое ня дзіўна, бо нават большасць так званых незалежных медыя дагэтуль ня ведаюць, дзе месьціцца беларускі бок. І дагэтуль блытаюць акупанта з акупаванай ім краінай (але насамрэч робяць тое сьвядома). Хоць беларускі бок быў абраны грамадствам 6 гадоў таму.
    І не. Аніякага дабразычліўства Літве чакаць ня варта. Тэрарысты заўсёды падманваюць, бяруць закладнікаў (у тым ліку літоўскіх грамадзян), і ў выніку ладзяць злачынства. Таму і стасавацца з імі патрэбна менавіта як з групоўкай крымінальнікаў, а не "афіцыйнай дзяржавай". Інакш наўрадці атрымаецца нешта плённае. Ды і за прыкладам далёка хадзіць ня трэба: Украіна ўжо неяк дапамагла лукашне з транзітам калію... Таму называйце рэчы сваімі імёнамі - і будзе вам шчасьце. Але, падобна, гісторыя з фурамі ды літоўцамі ў палоне так нічому і не навучылі.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць