Свет11

У Грэцыі папярэдзілі пра дэфіцыт сыру фета, бо сталі масава хварэць авечкі

У Грэцыі папярэджваюць пра магчымы дэфіцыт сыру фета, бо ў краіне распаўсюдзілася воспа авечак і коз. З-за гэтай хваробы значна скарацілася колькасць жывёлы, а разам з тым і вытворчасць малака, паведамляе Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Успышка пачалася яшчэ ў мінулым годзе і моцна ўдарыла па грэчаскай сельскай гаспадарцы, асабліва ў цэнтральных і паўночных рэгіёнах. Каб спыніць распаўсюд захворвання, улады былі вымушаныя масава знішчаць жывёлу. Да пачатку сакавіка было забіта больш за 480 тысяч авечак і коз.

Фермеры кажуць, што апынуліся ў цяжкай сітуацыі: ім даводзіцца доўга знаходзіцца на каранціне, несці дадатковыя выдаткі і не мець магчымасці нармальна выпасваць жывёлу. Яны баяцца новых успышак хваробы, бо гэта яшчэ больш ускладніць іх працу.

З-за рэзкага змяншэння пагалоўя жывёлы значна ўпала вытворчасць малака. Гэта ўжо ўплывае на выпуск феты — аднаго з галоўных экспартных прадуктаў краіны. Асабліва моцна сітуацыя адчуваецца ў рэгіёне Фесалія, дзе вырабляецца вялікая частка гэтага сыру.

Паводле ацэнак спецыялістаў, у 2026 годзе недахоп феты можа дасягнуць каля 20 тысяч тон, бо малака проста не хапае для ранейшых аб’ёмаў вытворчасці.

Каментары1

  • Drill baby drill
    31.03.2026
    У Беларусі, калі не памыляюся вось ужо колькі год і дагэтуль пасьля сьвінной чумы забаронена сьвіней людзям трымаць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць