У Смаленскай вобласці выявілі падпольны цэх па вытворчасці кока-колы. На этыкетках пісалася, што яна з Беларусі
У Смаленскай вобласці паліцэйскія канфіскавалі вялікую партыю падробленай кока-колай, якую выраблялі ў антысанітарных умовах. Нелегальная вытворчасць працавала ў горадзе Рудня, які знаходзіцца побач з беларуска-расійскай мяжой, піша «Масква 24».

Арганізатарам схемы аказаўся былы дырэктар мясцовага завода, які зараз праходзіць працэдуру банкруцтва. На прадпрыемстве выяўлена аўтаматызаваная лінія, дзе ў дзве змены працавалі каля 20 найманых рабочых без медыцынскіх кніжак.
Пластыкавыя бутэлькі выпускалі непасрэдна на месцы, а накрыўкі і этыкеткі прывозілі з іншага рэгіёна. Каб заблытаць сляды, на бутэльках пазначалі, што напой выраблены ў Беларусі, Грузіі ці Азербайджане.
Усяго праваахоўнікі канфіскавалі 38 тыс. гатовых двухлітровых бутэлек, яшчэ 11 тыс. адзінак тавару знайшлі ў грузавіках, якія павінны былі даставіць газіроўку ў Маскву.
Каментары