Грамадства44

Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў расказаў пра задачы, пастаўленыя перад ягоным ведамствам па выніках перамоў Аляксандра Лукашэнкі з Кім Чэн Ынам у Пхеньяне.

Фота: KCNA

Сярод акрэсленых для МЗС задач Рыжанкоў назваў адкрыццё беларускага пасольства ў КНДР, адзначыўшы, што паўночнакарэйскае дыппрадстаўніцтва ўжо доўгі час працуе ў Мінску.

Таксама Міністэрства замежных спраў паскорыць працу над пагадненнем аб бязвізавых паездках грамадзян Беларусі і КНДР.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што бакі маюць намер абапірацца на падпісаную дамову аб дружбе і супрацоўніцтве, каб раскрыць увесь комплекс пытанняў, дзе ёсць патэнцыял для ўзаемнай падтрымкі ў рэалізацыі мэт развіцця.

Сярод перспектыўных кірункаў — медыцынская сфера, адукацыя, а таксама сельская гаспадарка.

«Іх гэтак жа хвалюе, як і нас, тэма забеспячэння харчовай бяспекі. Тут мы можам ім аказаць садзейнічанне і падставіць плячо. У ахове здароўя іх вельмі цікавяць нашы напрацоўкі», — заявіў Максім Рыжанкоў.

Каментары4

  • Ёсік
    27.03.2026
    Галадранцы ўсіх краін, гоп да кучы. Паўночная Карэя - будучыня Беларусі, дзе сям'я, а вакол адныя вайскоўцы, мусаўцы, народ не мае аніякіх правоў.
  • Uh no
    27.03.2026
    Божа упасі, каб нас гэтак жа хвалявалі праблемы харчовай бяспекі, як карэйцаў! Але раз ужо ў Беларусі быў дэфіцыт бульбы (!), то лукашысцкі галадамор не здзівіць.
  • маленькая архітэктарка цемры
    27.03.2026
    а па пампезнасці, велічыні, кошце і г.д. будынак пасольства будзе не меньш за дварэц незавісімасці

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць