Эканоміка3030

Кіраўніца бізнэс-асацыяцыі АВВА фактычна інвеставала грошы пад адмоўны працэнт. І заклікае да таго ж іншых

Марына Гірын заклікае інвеставаць у праграму Emerytura bez obaw («Пенсія без боязі»). Аднак, як паказваюць разлікі «Нашай Нівы», умовы ўкладаў у гэты фонд нашмат менш выгадныя нават у параўнанні з пенсійнымі праграмамі вялікіх польскіх банкаў. Відавочная перавага ў «Пенсіі без боязі» ёсць толькі для тых, хто прывядзе новых кліентаў.

Кансультант па фінансавым планаванні Марына Гірын. Фота з яе фэйсбука

З сакавіка 2026 Марына Гірын падпрацоўвае кансультантам па фінансавым планаванні, страхавых і назапашвальных праграмах у кампаніі Prudential. Жанчына прызнаецца, што яшчэ год таму мала што ведала пра фінансавыя інструменты — хоць і ўзначальвала бізнэс-асацыяцыю.

«Тады я наогул нічога не ведала ні пра страхаванне, ні пра такія прадукты ў Польшчы», — піша сустаршыня бізнэс-асацыяцыі беларусаў за мяжой АВВА ў сваім допісе ў сацсетках.

Чытайце таксама: Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

«Я проста шукала рашэнне для сябе і мужа […]. Я пачала разбірацца, глядзець розныя варыянты. І ў выніку знайшла прадукт, які аформіла спачатку сабе, а потым і мужу», — расказвае Гірын, называючы канкрэтную ахоўна-ашчадную праграму Еmerytura bez obaw («Пенсія без боязі») ад кампаніі Prudential. 

Гірын сцвярджае, што за мінулы месяц правяла каля 12 кансультацый для беларусаў і дапамагла аформіць тры полісы Emerytura bez obaw. 

«Што важна разумець: мінімальная сума ўваходу ў гэты прадукт — 165 злотых (каля $45 — НН), вашы грошы працуюць, гэта бяспечныя ўкладанні, у сярэднім гэта каля 4,5% гадавых. Напрыклад, летась было каля 11%, але, паколькі прадукт доўгатэрміновы, лепш арыентавацца на сярэднюю даходнасць. Выплаты па полісе не абкладаюцца падаткам», — нахвальвае праграму Гірын і пераконвае, што лепш пачаць раней, а канкурэнта гэтаму прадукту на польскім рынку сёння няма. 

Аднак калі вывучыць ўмовы праграмы, якія звычайна пішуцца дробным тэкстам і не чытаюцца ўкладчыкамі, то акажацца, што інвестыцыі 20 гадоў будуць даваць адмоўную даходнасць у большасці сцэнароў — няважна, ультракансерватыўных ці агрэсіўных. І толькі праз 20 гадоў вы атрымаеце даход.

Калі вы будзеце інвеставаць па 5 тысяч злотых штогод (цяпер гэта $1350) і вырашыце выйсці з праграмы ў першы год — вам не вернуць нічога або амаль нічога. Таму што большая частка першага дэпазіту пойдзе на выплату бонусу агенту, які вас прыцягнуў. 

Нават праз дзесяць гадоў, калі па логіцы ў вас ужо павінна будзе быць на рахунку 50 тысяч злотых ($13500 па цяперашнім курсе) плюс працэнты — вам добра калі вернуць 60% ад укладзенага. 

Вось табліца, якая паказвае прагназаванае вяртанне інвестыцый на 20‑гадавым гарызонце. Гэтая інфармацыя адлюстроўвае гістарычныя разлікі самой кампаніі Prudential па праграме Emerytura bez obaw.

 Prudential KID - Scenariusze

Рэкамендаваны тэрмін утрымання: 20 гадоў
Прыкладная інвестыцыя: 5 000 zl на год
Страхавы ўзнос: 130 zl
Калі ашчаджальнік
выйдзе з праграмы
праз год
Калі ашчаджальнік
выйдзе з праграмы
праз 10 гадоў
Калі ашчаджальнік
выйдзе з праграмы
праз 20 гадоў
(рэкамендаваны тэрмін)
Сцэнарыі ў выпадку дажыцця
Мінімум Няма мінімальнага гарантаванага вяртання ў выпадку выхаду з праграмы да заканчэння года. Ашчаджальнік можа страціць частку або ўсю сваю інвестыцыю. 27 500 zl 75 790 zl
Экстрэмальныя ўмовы
Экстрэмальныя ўмовы Канчатковая вартасць інвестыцыі пасля выліку выдаткаў 0 zl 27 500 zl 100 000 zl
Сярэдняя гадавая стаўка прыбытку -100,00% -12,45% 0,00%
Неспрыяльны
Неспрыяльны Канчатковая вартасць інвестыцыі пасля выліку выдаткаў 0 zl 30 450 zl 100 000 zl
Сярэдняя гадавая стаўка прыбытку -100,00% -10,23% 0,00%
Умераны
Умераны Канчатковая вартасць інвестыцыі пасля выліку выдаткаў 0 zl 35 700 zl 100 000 zl
Сярэдняя гадавая стаўка прыбытку -100,00% -6,85% 0,00%
Спрыяльны
Спрыяльны Канчатковая вартасць інвестыцыі пасля выліку выдаткаў 0 zl 41 890 zl 121 490 zl
Сярэдняя гадавая стаўка прыбытку -100,00% -3,55% 1,90%
Сума, інвеставаная за гэты час 5 000 zl 50 000 zl 100 000 zl
Сцэнарый у выпадку смерці
Смерць застрахаванага Канчатковая вартасць інвестыцыі пасля выліку выдаткаў, якая належыць бенефіцыярам 100 000 zl 100 000 zl 100 000 zl
Страхавы ўзнос, сабраны за гэты час 93 zl 1 288 zl 2 644 zl
Крыніца: Prudential KID "Emerytura bez obaw" — афіцыйны дакумент (PDF)

Чаму так выходзіць? Кампанія бярэ высокія камісіі за кіраванне капіталам, агрэсіўна прыцягвае кліентаў, але вельмі кансерватыўна кіруе сродкамі і мае вялізныя працэнты за вывад грошай першыя 20 гадоў пасля ўкладання.

Калі захочаце выйсці раней, чым праз 20 гадоў — вам вернуць толькі частку ад вашага дэпазіту, а працэнты па ім — не выплацяць. 

Куды інвестуе Prudential? Паводле афіцыйных дакументаў, не менш за 45% капіталу ў кіраванні Prudential укладае ў польскія дзяржаўныя аблігацыі — гэта бяспечныя ўкладанні, але з невялікім працэнтам даходу. Кампанія сама называе працэнт звароту — 3,1% гадавых. 

Іншымі словамі, укладанне ў Emerytura bez obaw з пазіцыі ўкладчыка — гэта, хутчэй, доўгатэрміновае бясплатнае крэдытаванне Prudential, а не інвестыцыя. 

Адсутнасць дзяржаўнага падатку на вывад капіталу — гэта таксама падманлівы бонус, калі гаварыць пра пытанне з пазіцыі пенсійных накапленняў.

Кожны чалавек у Польшчы можа адкрыць гэтак званы індывідуальны пенсійны рахунак (IKE), вывад сродкаў з якога пасля 60 гадоў не абкладаецца падаткамі. А калі раней — то чалавек плаціць толькі падатак на прыбытак.

Папулярны спосаб інвеставання сярод рознічных інвестараў не толькі сярод фінансава пісьменных палякаў, а ва ўсім свеце — гэта інвеставанне ў шырокія індэксы (ETF) праз пенсійныя рахункі.

У такім выпадку камісійныя платы мінімальныя — да 0,22% гадавых у многіх дарагіх ETF (у параўнанні з мінімум 1,6% па праграме, якую рэкламуе Гірын). Кіраўнічыя фонды самі прымаюць рашэнні, якія каштоўныя паперы купляць, і валоданне часткай фонду азначае, па сутнасці, валоданне ўсімі каштоўнымі паперамі ў яго на балансе патроху, што балансуе рызыкі. 

Для ілюстрацыі мы склалі таблічку, якая паказвае розніцу росту капіталу пры інвестыцыях у шырокія індэксы самастойна, у праграму Emerytura bez obaw і ў праграму пенсійных накапленняў ад найбольшага польскага банка PKO Bank Polski. Для разлікаў узятыя даныя сярэдняй даходнасці ETF, даходнасці па праграме «Пенсійны пакет 2050» ад PKO і даныя з дакументацыі Prudential. 

Параўнанне пенсійных прадуктаў

Параўнанне пенсійных прадуктаў: прагноз вынікаў

Умовы разліку: Рэгулярныя ўклады 5 000 zl/год. Умераны сцэнар для ўсіх прадуктаў.
Перыяд
Prudential
"Emerytura bez obaw"
PKO TFI
Pakiet Emerytalny 2050
IKE + ETF
(VWCE, самастойна)
Праз 1 год
Укладзена 5 000 zl 5 000 zl 5 000 zl
Вартасць 0 zl 5 230 zl 5 339 zl
Прыбытак -100% +4,6% +6,8%
Праз 5 гадоў
Укладзена 25 000 zl 25 000 zl 25 000 zl
Вартасць 9 500 zl 28 036 zl 29 519 zl
Прыбытак -62% +12,1% +18,1%
Праз 10 гадоў
Укладзена 50 000 zl 50 000 zl 50 000 zl
Вартасць 34 000 zl 62 583 zl 69 070 zl
Прыбытак -32% +25,2% +38,1%
Праз 20 гадоў (рэкамендаваны тэрмін Prudential)
Укладзена 100 000 zl 100 000 zl 100 000 zl
Вартасць 100 000 zl 157 931 zl 197 930 zl
Прыбытак 0% +57,9% +97,9%

Методыка разліку

  • Prudential "Emerytura bez obaw": Каэфіцыенты гарантаванага выкупу з афіцыйнага KID: 1 год = 0%, 5 гадоў = 38%, 10 гадоў = 68%, 20 гадоў = 100%. Вартасць = укладзена × каэфіцыент. Крыніца [1]
  • PKO TFI Pakiet Emerytalny 2050: Умераны сцэнар з афіцыйнага KID: +4,6%/год нэта (пасля ўсіх коштаў). Формула ануітэту для рэгулярных уплат. Крыніца [2]
  • IKE + ETF (VWCE): Гістарычная сярэдняя MSCI World ~7%/год брута мінус TER 0,22% = 6,78%/год нэта. Падатак 0% пры выплаце пасля 60 гадоў. Крыніцы [4, 5]
Важна: Гістарычныя вынікі не гарантуюць будучай прыбытковасці. ETF і фонды PKO TFI звязаны з рынкавай рызыкай — вартасць можа падаць. Prudential гарантуе 100% узносаў толькі праз 20 гадоў; да гэтага пры выхадзе вы страціце частку грошай.
Крыніцы:
  1. Prudential KID (з гарантыяй вяртання ўзносаў): pru.pl/KID — табліца "Gwarantowana wartość wykupu"
  2. PKO TFI KID (13.02.2026): pkotfi.pl/KID-2050 — стар. 2: "Scenariusz umiarkowany [...] Średnia roczna stopa zwrotu: 4,6%"
  3. PKO TFI гістарычныя вынікі (2016-2025): pkotfi.pl/historia — сярэдняя ~7,3%/год
  4. VWCE ETF (TER 0,22%): justETF.com
  5. MSCI World гістарычная прыбытковасць: curvo.eu — доўгатэрміновая сярэдняя ~7%/год

«З задавальненнем дапамагу разабрацца ў прадукце, зрабіць калькуляцыю і параіць лепшы варыянт, улічваючы асаблівасці кожнага з нас. Напішыце мне — прапаную час. Мая асабістая місія, каб мы жылі годна і ў дабрабыце: і каб пільны пошук грошай у інтэрнеце быў апошнім, што мы рабілі», — піша Марына Гірын у сацсетках.

На запыт «Нашай Нівы» пра каментарый адносна асаблівасцей выплат дывідэндаў кампаніяй Prudential яна не адказала.

Каментары30

  • Ratt
    05.04.2026
    пара
  • Вашая дарагая
    05.04.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Прахіндзеі
    05.04.2026
    За працай. Ці знойдуць дурняў?

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?15

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3

У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі5

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?15

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць