У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі
У Іўеўскім раёне 28 жніўня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным вынікам, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Каля 13:00 паблізу вёскі Сямёнкі 45‑гадовы кіроўца аўтамабіля Voyah на закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Nissan, за рулём якога быў 36‑гадовы мужчына.
У выніку аварыі 38‑гадовая пасажырка Nissan загінула на месцы. Яшчэ трое чалавек пацярпелі: двое дзяцей 7 і 10 гадоў, якія ехалі ў Nissan, а таксама пасажырка Voyah. Усіх іх даставілі ў бальніцу.

Як высветлілася, у Nissan, дзе знаходзіліся двое дзяцей, было толькі адно дзіцячае крэсла.
Каментары