«Ад душы. Віншую. За сына вам вялікі дзякуй», — сказаў Андрэй Прашунін.

Мэр Сочы Андрэй Прашунін апублікаваў у сваім Telegram-канале відэа сустрэчы з бацькамі загінулага ва Украіне вайскоўца Айка Раганяна. Ён перадаў ім ордэн Мужнасці, якім Уладзімір Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў вайскоўца, піша Moscow Times.
«Боль страты, зразумела, нічым не перабіць. Але тым не менш ён гэта заслужыў», — сказаў Прашунін і ўручыў медаль маці загінулага.
Пасля гэтага кіраўнік горада паціснуў руку бацьку вайскоўца і дадаў: «Ад душы. Віншую. За сына вам вялікі дзякуй».
Прашунін таксама запэўніў бацькоў загінулага, што памяць пра яго ў Сочы будзе захаваная гэтак жа, як і «пра ўсіх герояў, якія сыходзяць на абарону нашай радзімы». Акрамя таго, мэр паабяцаў сям'і Раганяна дапамогу і падтрымку, падкрэсліўшы: «Мы заўсёды побач з вамі».
-
Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла
-
Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў
-
Абараняць Славянск і Краматорск даручана легендарным генералам Білецкаму і Пракапенку. Які план Украіны?
Каментары
Так у вас просто огромнейший праздник!!!!
От души поздравляю вас с таким счастливым праздником!!!
****
Няма слоў. Ні воднага нармальнага слова.
[Зрэдагавана]