«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць
Наталля Гель праз праблемы з былым мужам узяла дваіх дзяцей і паехала з Расіі ў Гродна. Яна думала, што расіянам тут як дома, а высветліла, што гэта іншая краіна са сваімі правіламі. Кажа, добрай працы няма, кватэру не зняць і замацавацца няма як.

43‑гадовая Наталля Гель родам з Сібіры — жыла ў Омску і Цюмені, дзе займалася аюрведай і незвычайнымі практыкамі накшталт масажу гарачымі ручнікамі ці агнём.
Пасля разладу з былым мужам жанчына наважылася на пераезд — кажа, у Расіі яна праз былога мужа змушаная была жыць у пастаяннай трывозе. Жанчына ўзяла дваіх дзяцей, прадала ўсё, што мела ў Расіі, і перабралася ў Гродна.
«Мы ў Беларусі, і тут усё так здорава. Прыязджайце, тут вас сустрэнуць з распасцёртымі абдымкамі». Вось на такую х**ню я павялася, сабрала ўсе манаткі, усё, што было ў Расіі, прадала і прыехала», — распавядае расіянка ў сваім відэазвароце. Побач з ёй на відэа ідуць двое дзяцей.
Аднак па прыездзе ад інтэрнэт-ідыліі не засталося і сляда. Высветлілася, што Беларусь — гэта асобная дзяржава са сваімі патрабаваннямі, дзе расійскі пашпарт не адчыняе ўсе дзверы.
«Паслухаўшы вось гэтыя, б**дзь, рылсы ё**ыя, дзе кажуць, што «ой, там, б**зь, за два месяцы табе ўсё зробяць». Каб атрымаць дазвол на часовае пражыванне ці нават проста рэгістрацыю патрэбна прычына. А якая ў мяне прычына? «Ну, б**дзь, я люблю смачна пажэрці»? «Мне тут у вас падабаецца»? Гэта ні х*я не прычына», — абураецца эмігрантка.
Каб аформіць дакументы, жанчыне патрэбнае афіцыйнае працаўладкаванне, але знайсці працу маці з дзецьмі аказалася няпростай задачай.

«Патрэбна праца. А хто мяне возьме на працу? Ну і куды я пайду? На дванаццацігадзінны працоўны дзень на завод, б**дзь, з двума дзецьмі?» — абураецца жанчына.
Праблемай стаў і пошук даху над галавой: мясцовыя арэндадаўцы не хочуць лішніх клопатаў з рэгістрацыяй прыезджых.
«І неахвотна тут здаюць кватэру замежнікам, таму што трэба хадзіць у падатковую, рэгістраваць замежніка — які гаспадар гэтага захоча. Таму заходзіш на сайт, і ўсе пішуць «толькі беларусам». Плюс вы не знойдзеце кватэру з рамонтам: кватэры, якія тут здаюцца, — гэта саўдэпія», — наракае Наталля.
Паводле яе слоў, цэны ў Беларусі такія ж, як у Расіі. «Не трэба думаць, што «ой, тут усё танна». Вядома, у мяне дзеці: «Мама, два рублі марожанае!» Але яны ж не разумеюць, што гэта іншыя два рублі», — кажа Наталля.
Замест спакою сям'я сутыкнулася з адзінотай.
«І яшчэ ніхто не сказаў пра дэпрэсію эмігрантаў. Калі ты прыязджаеш і ў цябе тут нікога няма. (дзіцяці) Пачакай, я, б**дзь, злая як сабака. І ты адна. І вось гэта пачынаецца п****ец. Пра гэта ніхто не сказаў. І мяне не натхняе ні атмасфера, ні прыгажосць, ні, б**дзь, прадукты. Мяне ўжо нічога не натхняе. Я проста тут у а**і зараз», — кажа Наталля.
Цяпер у сям'і застаецца каля 90 дзён бязвізавага знаходжання, каб неяк уладкавацца ці вяртацца ні з чым. «І я не ведаю, што мы будзем рабіць. Дапамажыце», — заканчвае свой эмацыйны зварот былая жыхарка Сібіры.
У каментарах замест шкадавання Наталля атрымала порцыю хейту. Людзі больш за ўсё абураліся, што жанчына лаецца матам пры дзецях і замест таго, каб працаваць, хацела прыехаць на ўсё гатовае і застацца проста так. Многія каментатары з Расіі пісалі, што пераехалі ў Беларусь і не пашкадавалі.
У выніку відэа са сваіх сацсетак жанчына вырашыла выдаліць.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬБеларусы накідалі зорцы «Універа» за паводзіны ў Мінску — а той бадай і не зразумеў за што
Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС
Сям'я айцішніцы і дальнабойшчыка пераехала з дзецьмі з Мінска ў польскую вёску — як ім?
Каментары
Пра мацюкі - гэта ва ўсіх расейцаў такі брудны рот, але калі чалавек здаровы, ён можа стрымаць сябе, ну а гэтая цётка не здаровая.