Свет33

Моцныя дажджы ў Бразіліі прарочаць дэфіцыт якаснай кавы-арабікі

У Бразіліі, на долю якой прыпадае каля 45% сусветнай вытворчасці кавы арабіка, проліўні сур'ёзна пашкодзілі ўраджай, піша Bloomberg.

Фота: pixabay.com

У чэрвені і ліпені ў некаторых рэгіёнах краіны выпала 250—500% звычайнай для гэтага перыяду нормы ападкаў. З-за праліўных дажджоў збор кавы давялося адкласці. Прыкладна 20% ягад змыла з дрэў, а тыя, што засталіся, празмерна намоклі або заразіліся. У выніку кававыя зярняты могуць набыць застаялы і плесневы прысмак.

Пасля таго як ацалелы ўраджай усё ж сабралі і пачалі сушыць, прыйшла новая хваля залеў. Некаторым вытворцам давялося пачынаць працэс сушкі спачатку, што яшчэ больш пагоршыла якасць зерня.

Праблемы з пастаўкамі якаснай арабікі ўжо адбіваюцца на рынку і цэнах. Цяжкасці з фармаваннем якасных кававых сумесяў пачынаюць адчуваць нават буйныя сеткі і вытворцы, у тым ліку Starbucks, Luigi Lavazza і Ilycaffe.

Арабіка — найбольш распаўсюджаны від кавы: на яе прыпадае каля 60—70% сусветнай вытворчасці. У параўнанні з рабустай у арабіцы менш кафеіну, затое больш складаны смак, выражаная кіслінка і нярэдка фруктовыя або кветкавыя адценні.

Каментары3

  • Ёсік
    25.08.2026
    Будзем піць напоі з неякаснай арабікі. Як быццам большасьць спажыўцоў асабліва ведае, што яны п'юць. Бярэш каву ў аднаго за 6руб., у другога за 5,50, у аўтамаце, наогул, за 3,50. За 6руб., як быццам гумы палёнай дадалі ды малачка дзьмухаўцоў у капучыну. За 5,50 нейкі нейтральны, а з аўтамата, як быццам кубачак памылі, туды лыжку Жакею дадалі і табе налілі (сіроп дадаш, даспадобы будзе).
  • 1
    25.08.2026
    Хлеб, бульба, яйка, малочка галоу́нае каб былі, а без гэтай кавы можна пражыць
  • ...
    25.08.2026
    1, каму як, асабіста мяне на другі дзень накрые жорсткая кававая ломка, а потым і канцавіны аддаць нядоўга

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі18

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець57

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі18

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць