Усяго патроху22

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў

Беларуска з Ваўкавыска пахвалілася незвычайным ураджаем кавуноў. Яна вырошчвае розныя сарты і сёлета вырашыла вызначыць, якія з іх далі найбольшы ўраджай, піша Tochka.by.

Скрыншот з відэа

Жанчына прызнаецца, што проста вырасціць кавун ёй ужо нецікава. Яна імкнецца атрымаць як мага больш пладоў з мінімальнай плошчы і пры невялікім доглядзе. Вынікамі эксперыменту яна падзялілася ў тыктоку.

@vital046 результаты по сортам сезон 2026 Эль Уафи 11 шт вес 83.4 кг Талисман 7 шт вес 75.2 кг Шампань 4 шт вес 19.4 кг yelloy heat 9 шт вес 39.4 кг black tyresson 5 шт вес 47 кг Амина 7 шт вес 70 кг Сидней (два растения) 18 шт 64.6 кг Романза 10 шт вес 89.2 Амфион 4 шт вес 42 кг#арбуз #watermelon #лето #вкусно #беларусь ♬ оригинальный звук - Арбуз Волковыск

На градках у яе цяпер засталіся позняспелыя буйныя кавуны, а таксама дробныя, некандыцыйныя плады вагой да 3 кг.

Трэцяе месца заняў сорт «Талісман» — з сямі кавуноў атрымалася 75,2 кг. Другім стаў «Эль Уафі»: 11 кавуноў разам пацягнулі на 83,4 кг.

А пераможцам стаў сорт «Раманза». З аднаго куста жанчына сабрала 10 кавуноў агульнай вагой 89,2 кг.

Беларуска прызналася, што сама здзіўленая такім вынікам і сказала: «Проста не верыцца».

Каментары2

  • scool boyZ
    24.08.2026
    Пасеяць
    Што робяць: сеюць насенне.
    Што вырошчваюць: пшаніцу, моркву, кроп, кветкі з дробным насеннем.
    Як выглядае працэс: насенне раскідаюць па зямлі альбо сыплюць у зробленыя баразёнкі.

    Пасадзіць (саджаць)
    Што робяць: саджаюць бульбу, цыбулю-сявок, гатовы маладзенькую расаду (памідоры, капусту), кусты ці дрэвы.
    Што вырошчваюць: бульбу, садавіну, ягады, саджанцы.
    Як выглядае працэс: робяць ямкі або лункі і кладуць туды цэлыя клубні, цыбуліны ці асобныя карані гатовых кусцікау
  • Ёсік
    24.08.2026
    Якія сарты, шаноўная рэдакцыя НН? Гатункі.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць