Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў
Футбольны мяч, якім Дыега Марадона забіў знакаміты гол «рукой Бога» ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету 1986 года, прадалі на аўкцыёне за 3,3 мільёна даляраў, піша Бі-бі-сі.

На тым чэмпіянаце ў матчы паміж Аргенцінай і Англіяй Марадона на 51‑й хвіліне рукой пераправіў мяч у вароты Пітэра Шылтана. Аргенціна тады перамагла з лікам 2:1. Пасля гульні Марадона заявіў, што гол быў забіты «крыху галавой Марадоны і крыху рукой Бога».

У той жа сустрэчы футбаліст забіў яшчэ адзін легендарны мяч — так званы «гол стагоддзя». Ён прайшоў з мячом міма пяці англійскіх палявых гульцоў і адправіў яго ў вароты Шылтана.
На аўкцыёне Heritage Auctions у ЗША мяч прадалі за 3,3 мільёна даляраў. Пры гэтым арганізатары разлічвалі, што яго могуць набыць прыкладна за 10 мільёнаў даляраў.
Мяч Adidas Azteca пасля матчу забраў туніскі арбітр Алі Бін Насер, які абслугоўваў тую гульню. Ён захоўваў яго больш за 30 гадоў. У 2023 годзе Бін Насер падпісаў дакумент, які пацвярджае, што гэта быў адзіны мяч, выкарыстаны ў матчы. Яго сапраўднасць таксама пацвердзілі незалежныя эксперты.
У 2022 годзе Бін Насер ужо прадаваў гэты мяч за 2,37 мільёна даляраў. Новы ўладальнік выставіў яго на аўкцыён у 2023-м, але тады неабходнай мінімальнай цаны дасягнуць не ўдалося.
Футболка Марадоны, у якой ён гуляў у тым самым матчы супраць Англіі, была прададзеная ў 2022 годзе за каля 9,7 мільёна даляраў.
Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў
На аўкцыёне за рэкордную суму прадалі парваную футболку Марадоны
Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам
Дактароў, што лячылі Марадону перад смерцю, будуць судзіць. Ім пагражае да 25 гадоў турмы
На матацыкле, які «Дынама-Брэст» некалі падарыў Дыега Марадоне, ужо два гады ездзіць беларускі калекцыянер
Каментары