Грамадства11

У Мінску заўважылі рэдкую качку, якую назвалі ў гонар кітайскіх вяльмож

На Свіслачы ў раёне Пуліхава Вольга сустрэла рэдкую для Беларусі качку-мандарынку.

Назва экзатычнай качкі звязана не з аранжавай садавіной, а з вобразам кітайскіх вяльмож — мандарынаў. Яркае, стракатае апярэнне самцоў гэтай птушкі нагадвае раскошныя ўборы чыноўнікаў у імператарскім Кітаі, піша Onliner.by.

— Птушка здавалася мне палахлівай, іншых качак побач не назіралася. Дачка казала, што яшчэ ўчора бачыла мандарынку ў парку, але я ў нашым раёне яе не сустракала, хаця пастаянна тут гуляю, — адзначае Вольга.

Прыродны арэал рассялення мандарынкі — Усходняя Азія. Як жа гэтыя качкі трапляюць у Беларусь? У Беларусі мандарынка — рэдкі залётны від.

— Мандарынкі — вельмі яркія і прыгожыя птушкі, таму людзі часта трымаюць іх у заапарках і прыватных гаспадарках, з-за чаго гэтыя качкі распаўсюдзіліся далёка за межы свайго прыроднага арэала на Далёкім Усходзе. З часам частка птушак пачала ўцякаць, і ў Еўропе з такіх асобін сфармаваліся ўстойлівыя дзікія папуляцыі, якія паспяхова размнажаюцца ў прыродзе і паступова рассяляюцца, — расказвае арнітолаг і кіраўнік праекта Kryly.by Сямён Левы.

Такім чынам, мандарынкі ў Беларусі могуць з'яўляцца па дзвюх асноўных прычынах: альбо гэта птушкі, якія ўцяклі з прыватных калекцый — такіх, напрыклад, рэгулярна назіраюць на Бярэзіне ў раёне Барысава. Альбо гэта адзічэлыя асобіны з еўрапейскіх папуляцый.

Часта ўладальнікі дэкаратыўных птушак кальцуюць сваіх гадаванцаў, менавіта па гэтай прыкмеце можна зразумець, ці была калісьці мандарынка свойскай. А яшчэ — па паводзінах птушкі. Калі яна жыла побач з чалавекам, то паводзіць сябе больш даверліва.

Мяркуючы з расказаў Вольгі, мандарынка на Свіслачы, верагодна, з адзічэлай папуляцыі. Але нават калі гэта не так, то нічога страшнага не павінна здарыцца.

— Усе качкі з нараджэння маюць інстынкт самастойна здабываць ежу. Мандарынка не выключэнне: апынуўшыся ў дзікіх умовах, яна пачынае лавіць насякомых і знаходзіць сабе ежу. Многія арнітолагі, праўда, лічаць, што нашы зімы занадта жорсткія для гэтых птушак. І перажыць іх яны змогуць, толькі калі адляцяць у больш цёплы рэгіён.

Качкі арыентуюцца па ўмовах пражывання: калі на вадаёме няма кармоў або яны замярзаюць, то яны могуць змяніць месцазнаходжанне. Падкормліваць вадаплаўных птушак можна толькі зімой. І то вельмі асцярожна і ні ў якім разе не хлебам. А наогул ежы для качак зараз дастаткова, і лепш не турбаваць іх лішні раз, а проста прыйсці і палюбавацца мандарынкамі з адлегласці, — дадае Сямён Левы.

Каментары1

  • мамкін варшавяк
    13.04.2026
    У Варшаве іх багата
    Мабыць, клімат цеплее, ідзе на Ўсход - прабівае дарогу на гістарычную радзіму.

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць