Здарэнні11

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце

Падлеткі бавілі час тым, што спрабавалі зайсці ў чужыя профілі на папулярным маркетплэйсе, наўгад уводзячы розныя тэлефонныя нумары. Удалай стала спроба з ранейшым нумарам іх знаёмай — сістэма пусціла школьніц у чужы акаўнт.

Фота: vecteezy.com

Гродзенскія школьніцы, 14 і 15 гадоў, перабіралі нумары для ўваходу на гандлёвую пляцоўку, пакуль выпадкова ў іх гэта не атрымалася.

Убачыўшы, што да профілю прывязаная чужая банкаўская карта, дзяўчыны не спыніліся. Яны пачалі масава заказваць тавары. Агульная сума падлеткавага шопінгу за чужы кошт склала амаль 4 000 рублёў.

Сапраўднай уладальніцай акаўнта і грошай аказалася 53‑гадовая жыхарка Івацэвіцкага раёна. Заўважыўшы, што з карты зніклі велізарныя грошы, жанчына пайшла ў міліцыю. Дзяўчат вылічылі.

Цяпер у дачыненні да непаўналетніх распачата крымінальная справа за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, здзейснены групай асоб.

Крымінальная адказнасць за такія камп'ютарныя крадзяжы ў Беларусі надыходзіць ужо з 14 гадоў.

Школьніцам цяпер пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чаму так здарылася

Міліцыя нагадвае: калі чалавек перастае карыстацца SIM-картай, мабільны аператар праз паўгода-год прадае гэты нумар іншаму кліенту. Каб вашы старыя нумары не сталі лёгкай здабычай для іншых, перад блакіроўкай сімкі абавязкова трэба:

адвязаць стары нумар ад усіх маркетплэйсаў (Wildberries, Ozon, AliExpress) і прапісаць там новы;

адключыць нумар ад інтэрнэт-банкінгу і банкаўскіх карт (праз мабільны дадатак або ў аддзяленні банка);

змяніць нумар ва ўсіх месенджарах і сацыяльных сетках, уключаючы Telegram, Viber, Instagram і акаўнты Google.

Каментары1

  • Тэкля
    11.06.2026
    У множным ліку правільна "дзяўчаты", а не дзяўчыны. Кім трэба быць, каб ужо нарэшце гэтага не разумець

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць