Грамадства11

За шпіянаж на карысць Беларусі ў Літве пары далі вялікія тэрміны

Клайпедскі акруговы суд у сераду прызнаў Міндаўгаса Януйціса і Таццяну Бялецкую вінаватымі ў шпіянажы на карысць Беларусі і прысудзіў ім некалькі гадоў пазбаўлення волі, піша LRT.

Суд прызначыў Януйцісу сем гадоў пазбаўлення волі, а Бялецкай — шэсць з паловай гадоў. Суд пастанавіў залічыць у тэрмін больш за два гады, праведзеныя пад вартай і хатнім арыштам.

Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме, і суддзя Эдзіта Лапінскене абвясціла толькі ўступную і заключную часткі прысуду.

Суд прызнаў сужыцеляў шпіёнамі, якія выконвалі заданні на карысць іншай дзяржавы або яе арганізацыі і дзейнічалі ў складзе арганізаванай групы.

«Суд пастанавіў прызнаць Міндаўгаса Януйціса вінаватым у здзяйсненні крымінальнага злачынства і прысудзіць яго да сямі гадоў пазбаўлення волі, Прызнаць Таццяну Бялецкую вінаватай у здзяйсненні крымінальнага злачынства прысудзіць яе да шасці гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі», — абвясціла Лапінскене. Абскарджанне рашэння Клайпедскага суда ў Апеляцыйным судзе магчыма на працягу 20 дзён.

Суд таксама пастанавіў канфіскаваць больш за 8,5 тысячы еўра, якая належыць Бялецкай, і 997 еўра, атрыманыя ад продажу аўтамабіля, які належаў Януйцісу.

Прадметы, якія маюць дачыненне да справы, таксама будуць канфіскаваныя: мабільныя сродкі сувязі, аўтамабіль Toyota Corolla са знойдзенымі ў ім прадметамі і відэарэгістратар.

Згодна з матэрыяламі справы, у маі 2022 года абодва абвінавачаныя, грамадзяне Літвы, адправіліся ў Мінск, дзе праз пасярэдніка дамовіліся аб кантактах і далейшым супрацоўніцтве з прадстаўнікамі беларускіх ваенных структур.

Паводле даных праваахоўных органаў, пасля гэтай сустрэчы і да свайго арышту ў лістападзе 2023 года сужыцелі выконвалі заданні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Міністэрства абароны.

Ад імя гэтай арганізацыі, у абмен на грашовае і іншае ўзнагароджанне, яны збіралі і перадавалі інфармацыю, якая ўяўляе цікавасць для ваенных структур замежнай дзяржавы ў Літве і Латвіі.

Згодна з матэрыяламі справы, інфармацыя, сабраная сужыцелямі і перададзеная ў беларускае ГРУ, не з’яўляецца сакрэтнай, але мае каштоўнасць як для ўзброеных сіл замежных дзяржаў пры падрыхтоўцы планаў ваеннай агрэсіі, так і для іншых мерапрыемстваў, накіраваных супраць дзяржавы Літвы.

Агенцтва BNS паведамляла, што адзін з асуджаных уступіў у Саюз стралкоў з мэтай шпіянажу на карысць Беларусі. Раней арганізацыя заяўляла, што выключыла гэтага чалавека са сваіх шэрагаў у 2024 годзе.

Гэтая крымінальная справа была перададзена ў суд у сакавіку 2025 года.

Каментары1

  • Алег
    15.04.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць