Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў
На трасе Магілёў — Бабруйск з-за моцнага ветру ўтварылася пылавое воблака, што істотна пагоршыла бачнасць. У выніку гэтага адбылося сутыкненне пяці аўтамабіляў, паведамляе БелТА.

Аварыя здарылася на ўчастку дарогі Р93 паміж Бабруйскам і вёскай Ясны Лес. Паведамляецца, што аднаго чалавека аглядалі медыкі.
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае, што на дарогах магчымае з’яўленне пылавых завеяў, якія рэзка зніжаюць бачнасць і павялічваюць рызыку ДТЗ. Кіроўцам рэкамендуюць па магчымасці ўстрымацца ад паездак, а калі рух ужо адбываецца — зніжаць хуткасць, павялічваць дыстанцыю і пазбягаць рэзкіх манеўраў.
Асабліва асцярожнымі трэба быць на адкрытых участках дарог, мастах і эстакадах, дзе вецер мацнейшы. Таксама рэкамендуецца ўключаць блізкае святло фар пры пагаршэнні бачнасці. Пешаходам раяць пераходзіць дарогу толькі пераканаўшыся, што транспарт сапраўды спыніўся.
Каментары
Ўсе гэта было ў ЗША ў 1920-я, 1930-я перад вялікай дыпрэсіяй. Есць шмат фота ў сеціве. Калі вырашылі павялічыць плошчу пасеваў за кошт знішчэння лясоў. Потым фермы засыпала пяском ад пылавых бураў настолькі што дахі дамоў ледзь было відаць. Сутыкнуліся з неураджаямі і так падыйшлі да вялікай дыпрэсіі.
Потым пачалі аднаўляць лясы. Рабіць лесаполасы ўздоўж дарог, лугоў і палеў. Так аднавілі прыроду і пылавыя буры зніклі.
Ў ЗША зрабілі вынікі пасля цяжкіх наступстваў. Ці зробяць вынікі ў лукашызму ад знішчэння лясоў? Няўпэўнены.
Краіна пакутае разам з прыродай.