Гісторыя11

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера

У Егіпце археолагі зрабілі незвычайную знаходку: унутры муміі яны выявілі фрагмент старажытнагрэчаскай паэмы «Іліяда» Гамера, піша Euronews.

Фота: AP

Даследаванні вяліся ў мясцовасці Аксірынх, прыкладна за 190 кіламетраў на поўдзень ад Каіра. Падчас раскопак у адной з грабніц быў знойдзены папірус з тэкстам другой кнігі «Іліяды», дзе пералічваюцца грэчаскія войскі, што адпраўляліся на Траянскую вайну.

Асаблівасць знаходкі ў тым, што гэты тэкст быў не проста ў могільніку, а ўнутры муміі — верагодна, яго выкарыстоўвалі паўторна як матэрыял для абмотвання або элемента пахавальнага пакрыцця. У антычнасці гэта было даволі распаўсюджана: старыя папірусы часам перапрацоўваліся для пахавальных патрэб.

Навукоўцы адзначаюць, што падобныя папірусы часта знаходзяць у Аксірынху, але іх прысутнасць унутры муміі — вельмі рэдкая з’ява. Гэта робіць знаходку ўнікальнай і з пункту гледжання літаратуры, і з пункту гледжання гісторыі.

Адкрыццё таксама дапамагае лепш зразумець, як грэчаская культура і літаратура распаўсюджваліся ў Егіпце ў грэка-рымскі перыяд і як змешваліся егіпецкія і антычныя пахавальныя традыцыі.

Каментары1

  • дочка Максима Дизайнера (асоба цынічна)
    23.04.2026
    "Асаблівасць знаходкі ў тым, што гэты тэкст быў не проста ў могільніку, а ўнутры муміі — верагодна, яго выкарыстоўвалі паўторна як матэрыял для абмотвання або элемента пахавальнага пакрыцця. У антычнасці гэта было даволі распаўсюджана: старыя папірусы часам перапрацоўваліся для пахавальных патрэб."

    а потым...

    @Согласно материалам BigPicture и историческим данным, краска, изготавливаемая из египетских мумий, называлась «Mummy Brown» (коричневая мумия).
    Вот основные факты об этом пигменте:
    Состав и производство: Начиная с позднего Средневековья и вплоть до начала XX века, засушенные тела египетских мумий перетирались в порошок. Для насыщенности цвета в эту субстанцию добавляли белую смолу и миро.
    Использование: «Mummy Brown» была популярна среди европейских художников, особенно в XVIII–XIX веках, благодаря своему глубокому коричневому оттенку и прозрачности, что хорошо подходило для лессировки и теней.
    Свойства: Краска описывалась как асфальтоподобная, густая, легко растирающаяся паста, которая отлично наносилась, но была малосветостойкой.
    Закат производства: Только в 1964 году английская фирма C. Roberson прекратила производство этого художественного материала из-за дефицита сырья и этических соображений.@ (ИИ)

    "круговорот веществ в природе" - як гаворыцца ў старым анекдоце

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць