Навука і тэхналогіі22

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху

У міжзоркавай прасторы ўпершыню выявілі эрытрулозу — разнавіднасць цукру, якая сустракаецца ў маліне і выкарыстоўваецца ў сродках для аўтазагару. Гэта адкрыццё можа дапамагчы навукоўцам лепш зразумець, як у Сусвеце фарміруюцца малекулы, неабходныя для ўзнікнення жыцця.

Мадэль знешняга выгляду Млечнага Шляху. Фота: Wikimedia Commons

Паміж зоркамі знаходзяцца не толькі газ і касмічны пыл. Як паведамляе Associated Press, міжнародная група астраномаў выявіла ў міжзоркавым асяроддзі эрытрулозу — разнавіднасць цукру, якая на Зямлі сустракаецца ў маліне і выкарыстоўваецца ў сродках для аўтазагару.

Малекулу знайшлі падчас вывучэння вялікага газавага воблака паблізу цэнтра Млечнага Шляху. Яе выявілі з дапамогай двух радыётэлескопаў у Іспаніі, а затым ідэнтыфікавалі, параўнаўшы атрыманыя сігналы з лабараторнымі ўзорамі. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Nature Astronomy.

Цукры — гэта не толькі крыніца энергіі для жывых арганізмаў. Некаторыя з іх уваходзяць у склад ДНК і іншых жыццёва важных малекул. Таму навукоўцы імкнуцца высветліць, як яны ўтвараюцца ў космасе і ці маглі менавіта такія рэчывы стаць асновай для ўзнікнення жыцця.

Эрытрулоза сама па сабе не лічыцца неабходнай для жыцця. Аднак яна лёгка ператвараецца ў іншы цукар, які, як мяркуюць навукоўцы, мог адыграць ключавую ролю ў зараджэнні жыцця на Зямлі. Пры гэтым гэта адна з самых складаных цукровых малекул, калі-небудзь выяўленых у міжзоркавай прасторы.

Гэта не першая такая знаходка. Каля 25 гадоў таму ў цэнтры Млечнага Шляху ўжо выявілі іншы складаны цукар — «сваяка» звычайнай цукрозы. А ўзор грунту, дастаўлены на Зямлю з астэроіда Бену місіяй NASA Osiris-Rex, утрымліваў некалькі цукроў, у тым ліку той, што ўваходзіць у склад ДНК.

Новае адкрыццё дадае аргументаў на карысць гіпотэзы, што асноўныя «цаглінкі жыцця» ўжо прысутнічалі ў воблаку газу і пылу, з якога пасля сфармавалася Сонечная сістэма, а не былі занесены каметамі ці астэроідамі пазней.

Аўтары даследавання плануюць працягнуць пошукі іншых цукроў у міжзоркавай прасторы. На іх думку, калі такія малекулы знайшліся ў адным рэгіёне Галактыкі, то яны могуць быць шырока распаўсюджаныя і ў іншых яе кутках. Гэта азначае, што хімічныя перадумовы для ўзнікнення жыцця могуць існаваць не толькі ў нашай Сонечнай сістэме, але і ў многіх іншых частках Сусвету.

Каментары2

  • адкуль?
    14.07.2026
    Жабінка ці Гарадзея? Галоўнае, каб не Разань
  • Квакенбург, берасцейская
    15.07.2026
    Вось калі знойдуць першую малекулу самагонкі з нашага жабінкоўскага цукру - гэта будзе сапраўдная сенсацыя )

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі18

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны6

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць