У канцы мінулага тыдня здзіўленне ў жыхароў дамоў па Бульвары Ленінскага камсамола выклікаў намёт, які з’явіўся пасярод двара.

Хто і навошта яго ўсталяваў? Ці не збіраецца ўладальнік тут жыць? Гучалі самыя розныя здагадкі. Але рэальнасць аказалася куды больш празаічнай, піша Newgrodno.by.



«Вядома, можна было б зрабіць гэта ў кватэры, але тады з пакоя давялося б вынесці ўсю мэблю: памеры намёта — 3 на 4 метры», — расказаў чытач Newgrodno.by, які стаў героем сацыяльных сетак.
Мужчына адзначыў, што і ў мінулым годзе таксама правяраў іншы камплект для выезду на прыроду ў двары. Але тады ажыятажу з-за з’яўлення «хаткі» не было. Дарэчы, пасля дажджлівага выезду ён звычайна прасушвае намёт у двары.

Чытач упэўнены, што яго з’яўленне нікому не перашкодзіла. «Ён стаяў максімум 1,5 гадзіны», — запэўнівае мужчына.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары