Грамадства33

Польшча аддала Расіі арыштаванага археолага Аляксандра Буцягіна

Яго арыштоўвалі па просьбе Украіны за раскопкі ў Крыме.

ФСБ пазней паведаміла, што археолага Аляксандра Буцягiна, а таксама жонку расійскага вайскоўца абмянялі на двух штатных афіцэраў малдаўскай спецслужбы.

Аляксандра Буцягіна затрымалі ў снежні 2025 года ў Польшчы на запыт украінскіх уладаў.

У аснове справы супраць Буцягіна — раскопкі ў Крыме пасля яго анексіі Расіяй. Кіеў прыраўноўвае іх да знішчэння помнікаў. Навуковец не адмаўляе, што вёў раскопкі без дазволу ўкраінскіх уладаў, але катэгарычна не згодны з абвінавачваннем у разбурэнні культурнай спадчыны.

У інтэрв’ю BBC ён сказаў, што працягваў працаваць у Крыме пасля яго анексіі менавіта для захавання археалагічнага аб’екта: «Спыненне работ адбілася б на стане помніка, які стаў бы без нагляду разбурацца з-за натуральных прычын, а таксама з-за дзеянняў вандалаў і марадзёраў».

Буцягін — першы расійскі археолаг, затрыманы з-за раскопак у Крыме, але далёка не адзіны, каго Украіна падазрае ў парушэнні закона.

Каментары3

  • Алег
    28.04.2026
    Праца любога археолага - гэта знішчэнне помніка. Бо ён знікае пасля раскопак.
    Тут іншае пытанне: куды аддалі выкапанае? У Расію? Ну, дык гэта крадзёж чужой уласнасці.
    Асабіста супраць Буцягіна нічога не маю, але шкада, што не давялі справу да суда і не стварылі прэцыдэнт. Хто стаяў за тымі раскопкамі? Хто прымаў рашэнні? А Буцягін хай сабе капае свой Рым і не лезе ў дурныя справы.
  • 1
    28.04.2026
    Алег, у Расею. Прычым Буцягін якраз і граў актыўную ў гэтым ролю. Калі верыць цытатам сведкі, якія неяк патрапіліся у інтэрнэце.
  • Скифское золото.
    29.04.2026
    Алег, большую часть инфы конечно скрыли.

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць