За год іх колькасць скарацілася ў паўтара раза.

На 1 красавіка 2026 года ў Беларусі жывуць 574 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. З іх — 269 удзельнікаў і інвалідаў вайны, 146 работнікаў тылу і 156 чалавек, якія перажылі блакаду Ленінграда.
Пры гэтым варта разумець, паводле беларускага заканадаўства, ветэранамі ВАВ лічацца і тыя, хто прымаў удзел «у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украіны, Беларусі і балтыйскіх краін да канца 1951 года».
Год назад чыноўнікі казалі пра 427 удзельнікаў і інвалідаў вайны, а таксама пра «каля 800 ветэранаў».
Усе ветэраны атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу да 9 мая. Інвалідам і ўдзельнікам вайны дадуць па 5000 рублёў, іншым катэгорыям ветэранаў — 2500 рублёў, пацярпелым ад наступстваў вайны — 1500 рублёў.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары