У першы летні месяц адбудзецца другі этап павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

Падаражанне закране тры ключавыя пазіцыі:
- цеплаэнергію;
- гарачае водазабеспячэнне;
- электраэнергію, якая выкарыстоўваецца для ацяплення.
Павелічэнне сумы ў жыроўцы будзе невялікім — сярэдні плацеж вырасце на 3,12 рублёў (2,6 рубля — за ацяпленне, 0,53 рубля — за гарачае водазабеспячэнне).
Акрамя таго, з першага летняга месяца павысіцца тарыф на электраэнергію. Кошт вырасце на 7,3% — да 0,0487 руб. за 1 кВт/г. За 1000 кВт/г у маі трэба было заплаціць 45,4 рубля, а ў чэрвені за аналагічны аб’ём спажывання аплата павялічыцца да 48,7 руб.
У студзені быў падпісаны ўказ аб двухэтапным павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі — з 1 студзеня і з 1 чэрвеня.
У студзені планавалася падаражанне ўсіх паслуг, акрамя гарачай вады і ацяплення, на 17,05 рубля. Аднак пасля, у сувязі з анамальна халодным надвор’ем, павышэнне тарыфаў вырашылі перанесці з 1 студзеня на 1 сакавіка.
Каментары