Надвор'е

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Самая высокая верагоднасць моцных навальніц чакаецца па захадзе Віцебскай вобласці.

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада. Для поўначы краіны ESTOFEX (ініцыятыва еўрапейскіх метэаролагаў па прадказанні штормаў) абвясціла 2‑і ўзровень небяспекі ў сувязі з буйным градам, моцнымі і шквалістымі парывамі ветру, а таксама магчымасцю ўтварэння некалькіх тарнада (смерчаў), паведамляе «Метэавайб».

На большай частцы краіны заўтра прагназуюцца дажджы з навальніцамі. Месцамі пройдуць моцныя ліўні, у асобных раёнах град і шквалы да 15—20 м/с. Па паўночным захадзе можа выпасці больш за 50% месячнай нормы ападкаў.

Паводле даных швейцарскай мадэлі S4x4, зона небяспечных умоў надвор’я зрушылася на поўнач, але іх магчымая інтэнсіўнасць не аслабла.

Самая высокая верагоднасць моцных навальніц чакаецца па захадзе Віцебскай вобласці. Таму могуць узнікнуць магутныя супер’ячэйкі (від навальніцы з пастаянна круцячымся ўзыходзячым патокам паветра) з буйным градам большым за 2 см, шкваламі 20 м/с і верагоднасцю лакальных тарнада.

Так выглядаў смерч пад Мазыром. Скрыншот відэа тэлеграм-канала «Метеовайб»

Каментары

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя7

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць