Грамадства44

Пяцярых польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі

Як даведалася ініцыятыва «Хрысціянская візія», пяці каталіцкім святарам і аднаму манаху ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія маюць польскае грамадзянства, улады адмовілі ў працягу дазволу на далейшае служэнне ў Беларусі.

Айцец Лех Баханэк. Фота: Catholic.by

Не ўзгодненыя на служэнне:

  • пробашч парафіі святога Аляксея ў Івянцы айцец Лех Баханэк;
  • дэкан Стаўбцоўскага дэканату, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібаках ксёндз канонік Мар'ян Шэршань; 
  • дэкан Мядзельскага дэканату, пробашч парафіі святога Мікалая, біскупа ў Свіры ксёндз канонік Багуслаў Маджэеўскі;
  • пробашч парафіі святога Андрэя Апостала ў Нарачы айцец Павел Ляліта;
  • пробашч парафіі святога Францішка ў Салігорску айцец Сабеслаў Тамала;
  • капуцын, які апошні год служыў у парафіі святога Казіміра ў Маладзечне, брат Войцех Урублеўскі.

Усе яны ўжо шмат гадоў працуюць у Беларусі, адзін з іх, айцец Лех Баханэк — болей за 25 гадоў. Ён прыехаў у Івянец у 2000 годзе і з таго часу рэалізаваў шмат праектаў па рабоце з моладдзю, у тым ліку заснаваў «Музычную майстэрню».

Айцу Леху ўжо не працягвалі дазвол на служэнне 10 год таму, у 2016 годзе. Але затым, пасля розгаласу, улады адмянілі рашэнне і выдалі новы дазвол.

Раней стала вядома пра адмову ў дазволе на далейшае служэнне тром польскім святарам у Віцебскай дыяцэзіі, а да гэтага — двум святарам у Пінскай дыяцэзіі.

Каментары4

  • 1
    20.05.2026
    Специально всё делается
  • Вот так
    20.05.2026
    лукашиская бесовская "власть", когда же это всё уже закончится, всё это зло
  • ?
    20.05.2026
    Почему мацковских попов на россию не отправляют, которые поддерживают войну в Украине и "благословляют" на это

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць