Грамадства

Слаламны канал пад Мінскам будзе працаваць усё лета

Слаламны канал пад Мінскам, які доўгі час выкарыстоўваўся толькі эпізадычна, цяпер запоўнены вадой і будзе працаваць як мінімум усё лета. Пра гэта паведамілі ў «Мінскводаканале». Пры гэтым узровень вады ў канале можа змяняцца ў залежнасці ад патрэб прадпрыемстваў, бо гэта не толькі спартыўны, але і тэхнічны аб’ект, піша Times.by.

Фота: Times.by

Гэты канал — частка Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Яго пабудавалі ў 1981 годзе для правядзення спаборніцтваў па вяслярным слаламе. На той час падобныя аб’екты былі рэдкасцю: у Еўропе існаваў толькі адзін аналаг — у Мюнхене, дзе перад тым у 1972 годзе прайшлі Алімпійскія гульні.

У савецкія часы канал рэгулярна выкарыстоўваўся для спаборніцтваў, але пасля 1991 года пастаянную падачу вады спынілі, і ён працаваў толькі час ад часу.

Фота: Times.by

Цяпер запуск канала мае тэхнічную прычыну, але пры гэтым ён стаў папулярным месцам для адпачынку. З сярэдзіны мая сюды пачалі масава прыязджаць людзі: адныя — каб зрабіць фота, іншыя — каб паспрабаваць сплаў на сапбордах, байдарках або невялікіх лодках. Некаторыя наведвальнікі адзначаюць, што плынь дастаткова моцная і дае адчуванні, падобныя да сапраўднага экстрыму.

Фота: Times.by

Разам з тым спецыялісты папярэджваюць, што канал застаецца прамысловым аб’ектам, а не афіцыйнай зонай для купання ці спорту. Тут няма штрафаў за сплаў, але існуюць рызыкі: хуткасць і ўзровень вады могуць раптоўна змяніцца, а каменныя перашкоды могуць прывесці да траўмаў. Таму людзей заклікаюць быць асцярожнымі і не недаацэньваць небяспеку.

Каментары

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць