Культура1010

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек

Адзінай падзеяй у нядаўняй гісторыі, для якой дзяржава прадэманстравала больш магутны апарат бяспекі, быў саміт NATO 2008 года.

Сёння, 23 траўня, на Нацыянальным стадыёне Бухарэста адбудзецца канцэрт Макса Каржа. Падчас выступу беларускага артыста будзе задзейнічана дзесяць тысяч паліцэйскіх, жандармаў і супрацоўнікаў спецслужб — у дзесяць разоў больш, чым на канцэрце Metallica, — піша Reform.news са спасылкай на румынскае выданне b365.

Адзінай падзеяй у нядаўняй гісторыі, для якой дзяржава прадэманстравала больш магутны апарат бяспекі, быў саміт NATO 2008 года.

@nashaniva Румыны рэспектуюць фанатам Каржа #макскорж #бухарест #нашаніва #беларусь #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Для румынскага гледача спявак амаль невядомы. Каля 3000 квіткоў было набыта з Румыніі, а 39 000 гледачоў прыедуць з іншых краін. Гэта найбуйнейшы паток замежных турыстаў на мерапрыемства, калі-небудзь арганізаванае ў Румыніі.

«Хто такі Макс Корж, «невядомы» артыст, які запаўняе нацыянальную арэну?», — пытаецца аўтар артыкула і дае адказ.

«Максу Каржу 37 гадоў, ён нарадзіўся ў маленькім мястэчку Лунінец у Беларусі і міжволі стаў сімвалам усходнееўрапейскага супраціву. У 2012 годзе ён пачаў з $300, пазычаных у маці, з песні, апублікаванай на VKontakte. Праз пяць гадоў ён запоўніў Мінск-Арэну, — піша b365. — Падчас пратэстаў супраць Лукашэнкі ў 2020 годзе яго музыка — пра ўцёкі, безнадзейнасць, людзей, раздушаных жорсткімі сістэмамі, — стала саўндтрэкам паўстання. Ён не клікаў людзей на вуліцу. Ён увасабляе іх страх у словах. У 2022 годзе, калі пачалася вайна ва Украіне, ён адмяніў усе канцэрты ў Расіі і Беларусі».

Нагадаем, што 9 жніўня 2025 года Макс Корж выступаў у Варшаве перад 60 000 гледачамі на Нацыянальным стадыёне. Канцэрт скончыўся буйным скандалам. Польская паліцыя затрымала больш за 100 гледачоў, у тым ліку за тое, што заўзятары пераскоквалі праз бар’еры і выходзілі на поле.

Наступныя канцэрты музыкі пройдуць 6 чэрвеня ў Стамбуле, 26 чэрвеня ў Дзюсельдорфе.

Каментары10

  • Indrid Cold
    23.05.2026
    Пацаны, тармазіце двіж ;)
    Пакуль Макс жывы і не выбачыцца перад Беларусамі за здраду ў 2020 - буду пад кожным пастом пра яго прыпамінаць пра ягоную здраду ;)
  • Indrid Cold
    23.05.2026
    Нея, калі вы бачылі відэа з гэтага канцэрта - рэакцыя была недастатковая. Трэба было забараніць канцэрт, а гопнікаў трэба было гасіць газам і вадамётамі, як агрэсіўных футбольных фанатаў. А расходы - павесіць на арганізатараў канцэрту.
  • Dragon
    23.05.2026
    Indrid Cold,это тебе не совок и не РБ что бы все водометами и газом разгонять!

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе13

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе13

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць