Прэзідэнт ЗША сёння павінен прайсці планавы агляд у ваенным шпіталі Walter Reed пад Вашынгтонам.

14 чэрвеня яму споўніцца 80 гадоў, і гэта ўжо трэцяя праверка здароўя за 13 месяцаў. Белы дом настойвае, што Трамп знаходзіцца ў «выключным» стане, аднак частыя візіты да лекараў зноў выклікалі абмеркаванне яго здароўя, піша Bild.
Падставай для пытанняў стала ў тым ліку КТ, зробленая падчас мінулага візіту, плямы на руках, ацёкі шчыкалатак і нядаўні чырвоны сып на шыі. Асабісты ўрач Трампа раней тлумачыў ацёкі вянознай недастатковасцю, а яго прадстаўнікі звязвалі сінякі з прыёмам аспірыну і частымі поціскамі рук. Урач Пол Хазер казаў Bild, што сып можа быць праявай псарыязу.
У ЗША таксама спрачаюцца пра стан Трампа не толькі фізічна, але і ментальна. Пасля рэзкіх начных публікацый у Truth Social крытыкі зноў загаварылі пра яго непрадказальнасць.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары