Спорт44

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя

Беларуская тэнісістка і першая ракетка свету Арына Сабаленка пракаментавала крытыку на свой адрас, што яна патрабуе павелічэння прызавых на турнірах «Вялікага шлема», пакуль сама, мільянерка, носіць даражэзныя рэчы і ўпрыгожванні.

Паводле ацэнак таблоідаў, на шыі Арыны Сабаленкі — каралі з брыльянтамі вагой 23 караты і гранатамі на 200 карат, а таксама завушніцы з гэтай жа калекцыі. Фота: Robert Prange / Getty Images

Падчас прэс-канферэнцыі спартсменцы задалі пытанне, ці не выглядаюць яе заклікі крывадушнасцю на фоне нашэння дарагіх брыльянтаў. Сабаленка катэгарычна адхіліла такія паралелі, піша «Трыбуна».

— Я зусім не разумею, як можна параўноўваць дзве зусім розныя рэчы.

Як я ўжо казала, прызавыя не тычацца мяне асабіста. Я проста змагаюся дзеля гульцоў з нізкім рэйтынгам, якім сапраўды цяжка выжываць у свеце тэніса. Тое, што я змагаюся за прызавыя, не мае да мяне ніякага дачынення. Усе ведаюць, што ў мяне ўсё добра. Мы змагаемся за справядлівую долю даходаў, а таксама за гульцоў з больш нізкім рэйтынгам, за тых, хто вяртаецца пасля траўм, і за тое, каб наступнаму пакаленню было лягчэй увайсці ў топ-10. Таму гэта не дзеля сябе, — сказала яна.

Арына Сабаленка — першая ракетка свету і адна з самых высокааплатных спартсменак свету.

У пачатку мая яна і яшчэ 19 топавых тэнісістаў падпісалі адкрыты ліст да арганізатараў Адкрытага чэмпіянату Францыі. Зоркі спорту выказалі незадаволенасць сумамі прызавых і прыстрашылі байкотам турніру. Яны патрабуюць падвышэння прызавых адпаведна росту даходаў арганізатараў турніраў.

Падпісанты звароту — высокааплатныя спартсмены — намагаюць: змяненне сістэмы дапаможа ўсім. У тэнісе існуе каласальнае расслаенне, і гульцы за межамі топ-100 часта працуюць у страту з-за высокіх выдаткаў на трэнераў і пералёты.

Каментары4

  • Dominik Ball Wisconsin
    27.05.2026
    Bravo Aryna ! ☀️
    Aryna is Great ! ⭐
  • Filipp
    27.05.2026
    "Я проста змагаюся дзеля гульцоў з нізкім рэйтынгам, якім сапраўды цяжка выжываць у свеце тэніса."©
    Дзякуй табе за такую барацьбу.
  • Filipp
    27.05.2026
    Тома, Гэта ты Тома, магчыма ніхто для Беларусі і беларусаў, а Арына, самая вядомая беларуска свету! Праз яе мільёны ведаюць, што ўвогуле існуе тая Беларусь!

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»17

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць