Свет77

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі заявіў, што а 04:50 па мясцовым часе Іран нанёс удар па амерыканскай авіябазе пасля атакі ЗША каля аэрапорта Бендэр-Абас, паведаміла інфармацыйнае агенцтва Tasnim.

Фота: Contributor/Getty Images

КВІР не ўдакладніў, дзе менавіта знаходзіцца база. Армія Кувейта заявіла ў чацвер, што яе сістэмы СПА працавалі на перахоп ракет і беспілотнікаў, піша Бі-бі-сі.

Іранскія вайскоўцы папярэдзілі, што любое паўтарэнне таго, што яны назвалі агрэсіяй, выкліча «больш рашучы» адказ. Яны заявілі, што адказнасць за наступствы ляжыць на «агрэсары».

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране

Уночы амерыканскія вайскоўцы нанеслі новыя ўдары па Іране, паразіўшы ваенны аб'ект і збіўшы чатыры іранскія ўдарныя беспілотнікі-камікадзэ ў раёне Армузскага праліва, паведамляе Reuters са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ЗША.

Чыноўнік, які гаварыў на ўмовах ананімнасці, паведаміў, што мэтай удару стала іранская наземная станцыя кіравання ў горадзе Бендэр-Абас, дзе ішла падрыхтоўка да запуску пятага беспілотніка.

Гэтыя дзеянні былі выверанымі, выключна абарончымі і накіраванымі на захаванне рэжыму спынення агню, — заявіў чыноўнік.

Каментары7

  • Кол
    28.05.2026
    Ну, Рэд... (Выдалена).. Гэта ж маніпуляцыя!, годзе круціць. ЗША абвясьцілі блякаду іранскага суднаходства й портаў у адказ на блякаду Іранам пратокі, а ваенныя катары Ірана не павінны былі пакідаць межы тэрытарыяльнага мора сваёй дзяржавы, як умова рэжыму спыненьня баявых дзеяньняў. Аднак яны гэта зрабілі й адразу ж атрымалі. У адказ барадачы правялі атаку дровамі, чатыры зь якіх былі абясшкоджаны ў паветры, а пяты на пляцоўцы ваеннай базы пры падрыхтоўцы да пуску, якую й накрылі амэры, і правільна зрабілі, бешаныя сабакі павінны быць ізаляваныя, няхай грызуць самы сябе.
  • Які ты вясёлы маніпулятар.
    28.05.2026
    Кол, Па тваёй логіцы і пыня на Ўкраіну напаў з нейкай сур'ёзнай прычыны, ну там "базы НАТА", так "біялабараторыі"? Бо гэта аргументацыя таго ж узроўня і верагоднасці. Забыліся, як у свой час Рамсфелд прабіркай трэс? Пыня ж яго скасплеіў..
  • Вожык
    28.05.2026
    Прабіркай трос Паўэл з трыбуны ААН, помніцца

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам23

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікаў з «Коммерсанта» зноў пакпіў з Лукашэнкі9

Зяленскі: Маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіяй новага масіраванага ўдару

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV1

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін4

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%5

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне14

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня1

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам23

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць