Культура77

Ініцыятыва Maldzis вярнула малюнак Восіпа Любіча

Ініцыятыва Maldzis набыла на аўкцыёне ў Ізраілі малюнак яркага прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва Восіпа Любіча, які быў родам з Горадні.

Фота: Maldzis

«Восіп Любіч — гэта прыклад таго, як творчасць мастака з Горадні становіцца часткай еўрапейскага мастацкага канону, але ягоная постаць і сёння застаецца малавядомай у Беларусі. Мы хочам гэта змяніць праз вяртанне ў беларускі кантэкст ягонага імя і творчасці», — кажа кіраўнік ініцыятывы Maldzis Павел Мацукевіч

Малюнак Любіча «Рабочыя» быў набыты на сродкі мецэнаткі, якая пажадала застацца непублічнаю.

У будучыні набыты твор плануецца перадаць у Горадню ў якасці грамадскага падарунка.

Фота: Maldzis

«Малюнак Любіча адкрывае новы раздзел у гісторыі дзейнасці Maldzis. Гэта крок да фармавання больш цэласнага бачання беларускай культурнай спадчыны, якая ўключае не толькі архіўныя і гістарычныя каштоўнасці, а і выяўленчае мастацтва», — кажа апякун ініцыятывы Рыгор Астапеня.

27 чэрвеня малюнак можна будзе пабачыць у межах «Art-кавярні Maldzis з Дзмітрыем Салодкім» у Варшаве.

Пра Восіпа Любіча

Восіп Любіч (1896—1990) — мастак беларускага паходжання, адзін з прадстаўнікоў Парыжскай школы.

Нарадзіўся ў Гродне ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў Адэсе, дзе атрымаў класічную мастацкую адукацыю. У 1920‑ым годзе пераехаў у Берлін, працаваў мастаком-дэкаратарам для тэатра, оперы, кіно. Гэта паўплывала на ягоную візуальную мову і цікавасць да сцэнічных вобразаў.

Фота: Wikimedia Commons

З 1923‑га года жыў у Парыжы, у асяроддзі Манпарнаса — цэнтра мастацкага жыцця таго часу. Тут ён сфармаваўся як мастак Парыжскай школы. Ягоная творчасць уключае партрэты, пейзажы, нацюрморты, але найбольш выразна ён выявіў сябе ў сцэнах з тэатральнага і цыркавога жыцця.

Падчас Другой сусветнай вайны Любіч быў арыштаваны і трапіў у лагер Дрансі, адкуль здолеў уцячы. Пасля вайны працягваў жыць і працаваць у Парыжы.

Ягоныя творы сёння знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі — у Нацыянальным мастацкім музеі і карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка».

Лёс і спадчына Любіча моцна яднаюць Беларусь з Францыяй, Нямеччынай ды Ізраілем. 

Каментары7

  • Жора
    29.05.2026
    У чарговы раз запытаюся, ці аформлены адносіны мецэнаткі і абавязкі ініцыятывы "Мальдзіс" па вяртанні ў твора ў Беларусь пісьмова? Можа нехта падказаць, калі ласка?
  • скептык
    29.05.2026
    Жора, Ну канешне не :) Так што годзікаў праз 15-20 зноў выкупляць трэба будзе ўсё гэта :D
  • 404
    29.05.2026
    Восіп Любіч (1896—1990) — мастак беларускага паходжання, адзін з прадстаўнікоў Парыжскай школы. Нарадзіўся ў Гродне ў яўрэйскай сям’і.

    Самі не бачыце, што напісалі? І што значыць вярнула, калі яе ніколі не скралі з Беларусі?

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў59

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў59

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць