Свет11

У Італіі рамантуюць унікальную мазаіку, якая пацярпела ад дзіўнага турыстычнага рытуалу

У міланскай Галерэі Віктара Эмануіла II пачалі рэстаўрацыю па аднаўленні знакамітай мазаікі з выявай турынскага быка, якую пашкодзілі турысты, што імкнуліся прыцягнуць «удачу», піша Бі-бі-сі.

Рэстаўратар Джанлука Галі працуе са старажытнай мазаікай. Фота: Pier Marco Tacca via Getty Images

Згодна з прыкметай, каб прыцягнуць удачу, наведвальнік павінен з заплюшчанымі вачыма тройчы павярнуцца на пятах, стаўшы на «месца сілы» — на выяву геніталій быка.

Турысты, якія імкнуцца прыцягнуць удачу, ужо вытапталі цэлую яму на «шчаслівым месцы», цалкам сцёршы мазаіку.

«Тысячы людзей штодня выконваюць знакаміты рытуал, круцячыся на пятах», — патлумачылі прадстаўнікі гарадскіх улад.

Там адзначылі, што ружовыя пліткі, якія адлюстроўваюць геніталіі быка, цалкам сціраюцца.

Бэжава-блакітная мазаіка з выявай быка (герба Турына) размешчаная ў Галерэі Віктара Эмануіла II у цэнтры Мілана. Фота: Getty Images

На падлозе цэнтральнай васьмікутнай залы галерэі, узведзенай у другой палове XIX стагоддзя, размешчаныя мазаікі з выявамі гербаў чатырох галоўных гарадоў Каралеўства Італія: Рыма (ваўчыца), Мілана (чырвоны крыж), Фларэнцыі (лілея) і Турына (бык).

Цяпер гандлёвая галерэя Віктара Эмануіла II з'яўляецца адной з турыстычных славутасцяў Мілана. Яна адкрытая для наведвальнікаў кругласутачна. Тут размешчаныя крамы многіх модных брэндаў і рэстараны, а таксама праводзяцца выставы і канцэрты.

Рэстаўрацыя мазаікі з выявай герба Турына пачалася на гэтым тыдні: выяву быка агарадзілі. Рэстаўратары працуюць над тым, каб вярнуць твору мастацтва яго ранейшую веліч, гаворыцца ў заяве гарадской рады Мілана.

Фота: Stefano Rellandini /AFP via Getty Images

На фатаграфіі бачна, як майстар Джанлука Галі стаіць на каленях перад мазаікай, уручную выразаючы новыя каменныя фрагменты.

Вакол яго збіраюцца назіральнікі, пазбаўленыя пакуль магчымасці выканаць рытуал «на ўдачу».

Рытуал прыцягнення «ўдачы» з дапамогай мазаікі стаў папулярным сярод жыхароў Мілана яшчэ ў XIX стагоддзі.

«Гэта, верагодна, кранальная традыцыя, але даволі шкодная для твора мастацтва», — кажа Джанлука Галі.

Плітка зношваецца адносна хутка: апошнюю рэстаўрацыю мазаікі з быком праводзілі ў 2017 годзе, расказалі члены гарадской рады Эмануэле Контэ і Марка Гранэлі.

«Галерэя — гэта жывая спадчына, якая можа разбурацца менавіта таму, што яе любяць і актыўна выкарыстоўваюць: мы клапоцімся пра яе, каб яна заставалася такой, якой была створана», — дадалі яны.

Каментары1

  • .
    29.05.2026
    Каб цябе бык на ... круціў.

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць