Грамадства55

У Смаленску асудзілі грамадзяніна Расіі, які ў 2020‑м пагражаў уставіць палку спецназаўцу з в/ч 3214, што ўдзельнічаў у разгоне пратэстаў

Суд прымусіў выпускніка факультэта міжнародных адносін БДУ Артура Андрэева заплаціць каля $1400 пакрыўджанаму Кірылу Барысіку. Але кейс незвычайны — расійскі суд вырашыў абараняць беларускага сілавіка ад свайго ж, расійскага, грамадзяніна.

Артур Андрэеў (злева) і Кірыл Барысік (справа)

Сафонаўскі раённы суд Смаленскай вобласці Расіі прызнаў грамадзяніна Расіі Артура Андрэева вінаватым у пагрозе гвалту ў дачыненні прадстаўніка ўлады (ч. 1 ст. 318 КК РФ) і прызначыў яму штраф 50 тысяч расійскіх рублёў (каля $700 па цяперашнім курсе). Яшчэ 100 тысяч (каля $1400) ён павінен выплаціць пацярпеламу як кампенсацыю маральнай шкоды.

Пацярпелым па справе праходзіў беларускі сілавік Кірыл Барысік — на момант падзей камандзір роты спецпрызначэння в/ч 3214 унутраных войскаў МУС Беларусі. Ён датычны да гвалтоўнага падаўлення мірных пратэстаў і фігуруе «пацярпелым» прынамсі ў трох крымінальных справах.

Сама падзея адбылася ў снежні 2020 года, у разгар рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў. Фота сілавіка ў баявой экіпіроўцы, яго пасада, асабісты тэлефон і адрас на той момант былі апублікаваны ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі».

Чытайце: Хто тыя спецназаўцы, што жорстка і са здзекамі затрымлівалі музыканта Віктара «Мао» Жаркевіча, які днямі памёр

Кірыл Барысік падчас разгону пратэстаў. Фота: luka.zone

Артур Андрэеў адправіў Барысіку смс. Расійскі суд пераказаў яго змест так: «група асоб, уключаючы аўтара выказвання, адшукаюць адрасата і пакараюць яго палавым актам у анальную адтуліну пры дапамозе палкі». Паводле матэрыялаў справы, Барысік меў «рэальныя падставы баяцца» ажыццяўлення пагрозы з улікам тагачаснай палітычнай абстаноўкі і таго, што яго асабістыя дадзеныя былі ў адкрытым доступе.

Не паведамляецца, па чыёй заяве была заведзеная справа. Аднак з тэксту вынікае юрыдычная логіка, якая дазволіла Расіі ўзяцца за гэты эпізод. Па-першае, абвінавачаны — грамадзянін Расіі, і паведамленне ён, паводле суда, адправіў, фізічна знаходзячыся на тэрыторыі Холм-Жыркаўскага раёна Смаленскай вобласці. Гэта дала расійскаму суду тэрытарыяльную юрысдыкцыю — чалавека судзілі там, дзе адбылося дзеянне і дзе ён жыве.

Больш складаным было пытанне, як беларускі сілавік увогуле можа лічыцца «прадстаўніком улады» ў Расіі. Каб прыраўняць статус беларускага ваеннаслужачага да расійскага, суд скарыстаўся Канвенцыяй СНД аб прававой дапамозе: паводле яе, грамадзяне адной краіны-ўдзельніцы карыстаюцца на тэрыторыі іншых такой жа прававой абаронай, як і ўласныя грамадзяне.

Адсюль выснова суда: беларускі сілавік, які на радзіме мае статус прадстаўніка ўлады, падлягае такой жа абароне і ў Расіі.

Справу разглядалі ў асаблівым парадку: Андрэеў палічыў за лепшае прызнаць віну, таму поўнага разбору доказаў у судзе не было.

Каментары5

  • Ну
    28.05.2026
    Барысік, прыйдзе час, не разнявольвай булкі)
  • Indrid Cold
    28.05.2026
    Барысік падобны на асобу якая не цікавіцца жанчынамі. Дрышч нейкі плюгавы.
  • Янка
    28.05.2026
    Сафонаўскае правасуддзе па ўзроўні юрыдычнай непісьменнасці і трызнення не нашмат адрозніваецца да Грозненскага. Прававая абарона грамадзян - гэта абарона асабістых (то бок грамадскіх) і маёмасных правоў (п.1 арт.1). Правы, абумоўленыя знаходжаннем на дзяржаўнай службе альбо іншай прафесійнай дзейнасцю - нічога супольнага з грамадскімі альбо маёмаснымі правамі ня маюць. Таму і прызнання да нацыянальных прадстаўнікоў улады інашземных прадстаўнікоў улады з гэтага не вынікае, апроч хіба што діпламатычнага імунітэту і функцыянальнага імунітэту прызнаных кіраўнікоў іншых дзяржаў.

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам23

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікаў з «Коммерсанта» зноў пакпіў з Лукашэнкі9

Зяленскі: Маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіяй новага масіраванага ўдару

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV1

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін4

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%5

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне14

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня1

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам23

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць